Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Missa Solemnis, in Re Maggiore, Op.123, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер з місіянерамі ў Манголіі Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер з місіянерамі ў Манголіі 

L’Osservatore Romano пра візіт арцыбіскупа Галахера ў Манголію

L’Osservatore Romano паведаміла падрабязнасці візіту ў Манголію Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі. Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер наведаў азіяцкую краіну з афіцыйным візітам з 4 па 8 чэрвеня 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Падарожжа адбылося ў рамках 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і Манголіяй. Па прыбыцці ва Улан-Батар арцыбіскуп Галахер узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў мясцовым катэдральным касцёле. Ён падзякаваў місіянерам у Манголіі за сведчанне веры і шчодрую евангелізацыйную дзейнасць, заклікаючы працягваць “ззяць як маякі надзеі і прыклады дабрыні”. Спасылаючыся на малалікасць мясцовай каталіцкай супольнасці, іерарх нагадаў, што менавіта ў малых і на першы погляд нязначных рэчах спаўняюцца самыя вялікія Божыя справы.

5 чэрвеня прадстаўнік Папы правёў сустрэчы з Міністрам замежных спраў Манголіі Батмунхійнам Батцэцэгам і Прэм’ер-міністрам Лувсаннамсрайнам Аюун-Эрдэне, а на наступны дзень быў прыняты Прэзідэнтам Манголіі Ухнаагійнам Хурэлсухам.

У ходзе перамоў з палітычным кіраўніцтвам краіны згадваліся гістарычныя кантакты паміж Святым Пасадам і Манголіяй, якія сягаюць ХІІІ стагоддзя; гаворка ішла пра двухбаковыя адносіны і эканамічнае развіццё краіны; адзначаўся ўклад Касцёла ў развіццё мангольскага грамадства і абмяркоўваліся магчымасці паляпшэння ўмоў жыцця і служэння каталіцкіх місіянераў у краіне. Выказвалася радасць з запланаванага візіту Папы ў Манголію, які адбудзецца з 31 жніўня па 4 верасня 2023 года.

Арцыбіскуп Галахер наведаў Нацыянальны музей Чынгісхана ва Улан-Батары, дзе яму былі прадэманстраваны факсімільныя выданні перапіскі паміж мангольскімі ханамі і Папамі ў эпоху сярэднявечча.

Ватыканскі іерарх прыняў удзел у дыпламатычным прыёме, арганізаваным пасольствам Італіі ў Манголіі з нагоды Дня Рэспублікі, падкрэсліўшы важнасць спрыяння “культуры сустрэчы” і дыялогу для пераадолення бар’ераў і неразуменняў паміж краінамі дзеля міру, справядлівасці і годнасці для ўсяго чалавецтва.

7 чэрвеня арцыбіскуп наведаў Цэнтр імя Антуана Мостэра, названы ў гонар бельгійска-амерыканскага каталіцкага святара, місіянера і аднаго з найлепшым манголазнаўцаў у свеце. Іерарх адзначыў важнасць вывучэння моў і традыцый карэнных народаў для інкультурацыі Евангелля і ўзаемнага ўзбагачэння. Потым ён наведаў могілкі, дзе памаліўся за пахаваных там ксяндза Венсеслаа Падзілью, першага Апостальскага прэфекта Улан-Батара, і ксяндза Стэфана Кіма, карэйскага місіянера, які памёр за некалькі да яго візіту.

Падарожжа арцыбіскупа Галахера стала падрыхтоўкай да візіту Папы ў гэту краіну. Ватыканская дэлегацыя запэўніла ў далейшай падтрымцы мангольскага грамадства, асабліва ў сферы адукацыі, аховы здароўя і дабрачыннасці, - паінфармавала L’Osservatore Romano.
 

13 чэрвеня 2023, 15:30
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031