Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.24 in Re Minore: Allegro appassionato
Расклад Падкасты
Працэсія з нагоды ўрачыстасці Божага Цела ў ватыканскай базіліцы Працэсія з нагоды ўрачыстасці Божага Цела ў ватыканскай базіліцы 

Кардынал Гамбэці: той, хто прагне любові, не ўзвышаецца

Той, хто адчувае сапраўдную любоў, “не ўзвышаецца, а апускаецца”. Для хрысціян няма больш каштоўнага скарбу, - зазначыў у гаміліі падчас святой Імшы з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста архіпрэзбітэр базілікі святога Пятра, кардынал Маўра Гамбэці.

Марыя Валодзіна – Vatican News

Галоўная перашкода для тых, хто прагне любові і вечнага жыцця, заключаецца, на думку Гамбэці, у тым, што “мы не любім апускацца”. Мы кіруемся прынцыпамі мірской велічы, імкнемся да самасцвярджэння, авалодання, дамінавання. Езус жа, кажучы пра ўзвышэнне, гаворыць пра ўзвышэнне на крыжы, гэта значыць пра прыніжэнне, апусканне, таму што менавіта там ззяе любоў Бога да чалавека, адзначыў іерарх.

Каментуючы ўрывак Евангелля святога Яна, архіпрэзбітэр ватыканскай базілікі нагадаў словы Езуса пра таямніцу эўхарыстычнага хлеба: “Я - хлеб жывы, Які сышоў з нябёсаў” (Ян, 6-51). Гэтымі словамі Збаўца нагадвае нам, што той, хто будзе прымаць гэты хлеб, будзе жыць вечна.

Акрамя таго, усе хрысціяне, прымаючы Эўхарыстыю, падзяляюць аднаго і таго ж Бога і становяцца братамі і сёстрамі, - сказаў кардынал Гамбэці. І калі мы сапраўды прагнем паўнавартаснага жыцця, мы павінны прыслухацца да закліку Езуса: устаць і ісці, бо шлях доўгі, але мы падарожнічаем не адны, NotАlone. Аб гэтым пойдзе гаворка падчас Сусветнай сустрэчы на тэму чалавечага братэрства #NotAlone, якая пройдзе на плошчы Святога Пятра 10 чэрвеня 2023 года, - нагадаў кардынал Гамбэці, запрашаючы вернікаў маліцца за здароўе шпіталізаванага Францішка.

09 чэрвеня 2023, 12:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930