Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE

Прэм’ер Босніі і Герцагавіны ў Ватыкане

3 красавіка 2023 года Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Бар’яну Крышту, старшыню Савета Міністраў Босніі і Герцагавіны, якая пасля сустрэлася з кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сардэчных размоў у Дзяржсакратарыяце была выказана ўдзячнасць за станоўчыя двухбаковыя адносіны і за ўклад мясцовага Касцёла ў развіццё грамадства. У гэтым кантэксце, у прыватнасці, абмяркоўвалася сітуацыя каталіцкай супольнасці і некаторыя адкрытыя пытанні ў адносінах Касцёла і дзяржавы.

Затым, засяродзіўшы ўвагу на ўнутранай рэальнасці краіны, была пацверджана неабходнасць садзейнічання прававой і сацыяльнай роўнасці ўсіх грамадзян, якія належаць да кожнага ўтвараючага грамадства народа, а таксама важнасць інклюзіўнага дыялогу паміж усімі палітычнымі суб'ектамі на карысць агульнага дабра Босніі і Герцагавіна.

Закраналася і пытанне пашырэння Еўрасаюза, з задавальненнем было адзначана наданне Босніі і Герцагавіне статусу краіны-кандыдата.
 

03 красавіка 2023, 12:57
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930