Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
52-ая сесія Савета па правах чалавека ААН у Жэневе 52-ая сесія Савета па правах чалавека ААН у Жэневе  (ANSA)

Святы Пасад у ААН: усе краіны павінны стаць прыладамі міру

Адзінай гарантыяй бяспекі з'яўляюцца шматбаковае супрацоўніцтва і давер, а не пераўзбраенне, - адзначыў арцыбіскуп Фартунатус Нвачукву ў Савеце па правах чалавека ААН. Ён таксама закрануў пытанні абароны права на жыццё і свабоду веравызнання.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Ці было зроблена ўсё магчымае, каб спыніць вайну? - запытаў услед за Францішкам Пастаянны назіральнік Святога Пасада ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, выступаючы 3 сакавіка 2023 года на 52-ой сесіі Савета па правах чалавека, якая праходзіць у Жэневе.

На думку дыпламата, сёння мы "закліканыя стаць прыладамі міру і працаваць над новым пачуццём адказнасці і агульнай салідарнасці, спрыяць атмасферы супрацоўніцтва і ўзаемнага даверу як асновы трывалага міру". Вайна ва Украіне закранае не толькі ахвяр баявых дзеянняў або разбурэння грамадзянскай інфраструктуры, але мае цяжкія наступствы ў галіне энергетыкі і вытворчасці харчавання для цэлых рэгіёнаў, у тым ліку за межамі Еўропы. "Святы Пасад аднаўляе свой зварот да міжнароднай супольнасці з просьбай ісці па шляху поўнага раззбраення", - падкрэсліў арцыбіскуп Нвачукву.

Прадстаўнік Святога Пасада падкрэсліў, што "канфлікты, сацыяльна-палітычная нестабільнасць і стыхійныя бедствы" з'яўляюцца аднымі з асноўных прычын міграцыі. Паводле дыпламата, міжнародная супольнасць "не павінна адводзіць погляд ці абмяжоўвацца ізаляванымі ініцыятывамі". "Калі, з аднаго боку, вельмі важна аказваць гуманітарную дапамогу ў надзвычайных сітуацыях і спрыяць інтэграцыі мігрантаў у новае грамадства, з другога боку, важна супрацоўнічаць на шматбаковым узроўні, каб гарантаваць людзям права заставацца і жыць у сваіх краінах у міры і бяспецы".

Тым не менш, як паказвае вайна ва Украіне і няроўнае размеркаванне вакцын падчас пандэміі, шматбаковае супрацоўніцтва знаходзіцца ў крызісе, - выказаў занепакоенасць іерарх, дадаючы, што на міжнародных форумах назіраюцца спробы некаторых дзяржаў навязваць сваё бачанне небагатым краінам у абмен на дапамогу. Паводле дыпламата, адбываецца свайго роду ідэалагічная каланізацыя, як, напрыклад, у выпадку прасоўвання "так званага права на аборт". "Пад выглядам імкнення да прагрэсу гэты прымусовы падыход да міжнароднай палітыкі падрывае асноўныя правы чалавека, - лічыць арцыбіскуп Нвачукву, - у першую чаргу, права на жыццё". "Калі жыццё само па сабе не прызнаецца каштоўнасцю, - падкрэсліў ён, - яго можна выкарыстоўваць у пэўных інтарэсах, асабліва калі пацярпелыя не могуць пастаяць за сябе. Гэта тычыцца дзяцей, ненароджаных, хворых, пажылых і людзей з абмежаванымі магчымасцямі". Акрамя таго, "праву на жыццё пагражае таксама практыка смяротнага пакарання, якая, на жаль, усё яшчэ занадта распаўсюджаная", адзначыў прадстаўнік Святога Пасада, падкрэсліваючы, што ніхто не можа прэтэндаваць на права на жыццё іншага чалавека.

Святы Пасад заклікаў Савет па правах чалавека ААН паставіць у цэнтры ўвагі пытанне абароны свабоды веравызнання. Дыскрымінацыя па рэлігійных матывах закранае кожнага трэцяга жыхара Зямлі. "Людзей пераследуюць за тое, што яны публічна вызнаюць сваю веру", - сказаў Нвачукву. Павялічваецца колькасць нападаў на святыні і рэлігійных лідэраў. Акрамя таго, у некаторых краінах, за фасадам талерантнасці і інклюзіўнасці, "існуе тонкая форма цэнзуры веры, якая можа абразіць адчувальнасць іншых", - звярнуў увагу Пастаянны назіральнік Святога Пасада, завяршаючы сваю прамову словамі Францішка аб тым, што свабода веравызнання з'яўляецца “адным з мінімальных патрабаванняў для годнага жыцця”.

04 сакавіка 2023, 10:52
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930