Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Чарльз Шыклуна Арцыбіскуп Чарльз Шыклуна 

Арцыбіскуп Шыклуна пра абноўленую версію Vos estis

Арцыбіскуп Чарльз Шыклуна, дапаможны сакратар Дыкастэрыі веравучэння, пракаментаваў выхад абноўленай версіі папскага дакумента Vos estis lux mundi, якая ўтрымлівае канчатковую працэдуру для барацьбы з сексуальнымі злоўжываннямі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На яго думку, самае важнае змяненне, якое змяшчаецца ў дакуменце, – гэта ўвядзенне дэталёвай працэдуры паведамлення і расследавання абвінавачванняў супраць свецкіх асоб, якія ўзначальваюць міжнародныя касцёльныя асацыяцыі.

Спецыяліст па барацьбе са злоўжываннямі звярнуў увагу на тое, што адбылося злучэнне двух законаў з 2021 года. Два гады таму Францішак абнародаваў новую рэдакцыю партыкулярнага права, у якой пералічваюцца канкрэтныя кампетэнцыі Дыкастэрыі веравучэння, і motu proprio, у адпаведнасці з якім быў перагледжаны раздзел Кодэкса кананічнага права аб крымінальных санкцыях.

Уведзеныя цяпер нормы распаўсюджваюцца не толькі на духавенства і законнікаў, але і на свецкіх асоб, якія з'яўляюцца або ў мінулым былі мадэратарамі міжнародных аб'яднанняў, прызнаных Святым Пасадам. Апублікаваны некалькі дзён таму motu proprio вызначае падрабязную працэдуру паведамлення і расследавання абвінавачванняў супраць касцёльнага кіраўніцтва.

Арцыбіскуп Шыклуна таксама падкрэсліў указанні, якія прысутнічаюць у 5 артыкуле папскага дакумента, дзе гаворыцца аб клопаце аб пакрыўджаных. Адказныя касцёльныя асобы павінны ўзяць на сябе абавязацельства забяспечыць годнае і паважлівае стаўленне да іх і іх сем’яў, каб іх прымалі, выслухоўвалі і суправаджалі адпаведнымі формамі духоўнай, медыцынскай, тэрапеўтычнай і псіхалагічнай дапамогі ў залежнасці ад патрэб.

На пытанне, што змяняе гэты дакумент у частцы адказнасці біскупаў, іерарх адказаў: “Закон – гэта працэдура, якую Папа дае для паведамлення аб злоўжываннях з удзелам касцёльных лідараў і іх расследавання, але сам па сабе ён не змяняе стаўлення, менталітэту і здольнасці рэагаваць. Права застаецца як магчымасцю, так і інструментам, але ад нас залежыць, ці засвоім мы каштоўнасці, замацаваныя ў гэтых палажэннях, і будзем іх прымяніць”, - падкрэсліў арцыбіскуп Шыклуна.
 

30 сакавіка 2023, 10:59
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031