Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Папа Францішак і арцыбіскуп Фартунатус Нвачукву Папа Францішак і арцыбіскуп Фартунатус Нвачукву 

Новы сакратар Дыкастэрыі па евангелізацыі

15 сакавіка 2023 года Святы Айцец прызначыў сакратара Дыкастэрыі па евангелізацыі, які будзе несці служэнне ў Секцыі па першай евангелізацыі і новых партыкулярных Касцёлах.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Ім стаў 62-гадовы нігерыйскі арцыбіскуп Фартунатус Нвачукву, Апостальскі нунцый, дагэтуль Пастаянны назіральнік Святога Пасаду пры офісе ААН і спецыялізаваных установах у Жэневе і пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама Прадстаўнік Святога Пасаду ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Арцыбіскуп Нвачукву нарадзіўся ў 1960 годзе ў Нцігане на поўдні Нігерыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1984 годзе. У 1996 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім універсітэце святога Тамаша Аквінскага ў Рыме. З 1994 года на дыпламатычнай службе Святога Пасаду. Працаваў у нунцыятурах у Гане, Парагваі і Алжыры, у прадстаўніцтве Святога Пасаду пры структурах ААН у Жэневе.

Вярнуўшыся ў Ватыкан нёс служэнне ў Секцыі па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. У 2012 годзе стаў кіраўніком службы пратаколу Дзяржаўнага сакратарыяту. У 2013 годзе з рук Бэнэдыкта XVI атрымаў біскупскую сакру.

У 2017 годзе Францішак прызначыў іерарха Пастаянным назіральнікам Святога Пасаду пры офісе ААН і спецыялізаваных установах у Жэневе і пры Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а таксама Прадстаўніком Святога Пасаду ў Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

Дыкастэрыя па евангелізацыі – структура Рымскай курыі, якая паўстала на аснове Апостальскай канстытуцыі Praedicate Evangelium у выніку аб’яднання Папскай рады па новай евангелізацыі і Кангрэгацыі евангелізацыі народаў. Прэфектам гэтага ведамства з’яўляецца сам Пантыфік. Яму дапамагаюць два пра-прэфекты: арцыбіскуп Рына Фізікела ўзначальвае Секцыю па фундаментальных пытаннях евангелізацыі свету, а кардынал Луіс Антоніа Тагле – Секцыю па першай евангелізацыі і новых партыкулярных Касцёлах.
 

15 сакавіка 2023, 13:04
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031