Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Combat de la Mort et de la Vie
Расклад Падкасты
Кніга ксяндза Адрыэна Кандзіяра Некалькі слоў перад апакаліпсісам Кніга ксяндза Адрыэна Кандзіяра Некалькі слоў перад апакаліпсісам 

Чытанне Евангелля дапамагае перажыць крызісныя часы

У Ватыканскім выдавецтве LEV выйшла новая кніга французскага дамініканца Адрыэна Кандзіяра Некалькі слоў перад апакаліпсісам. Яна прысвечана тэме, якую, на думку аўтара, добра разумеюць не ўсе: апакаліптычнаму казанню Езуса.

Марыя Валодзіна - Vatican News

У размове з Vatican News ксёндз Кандзіяр патлумачыў, што “тэрмін апакаліпсіс не азначае канец свету, як гэта прынята лічыць”, а паходзіць ад грэцкага слова, якое азначае раскрыццё сэнсу гісторыі. На думку дамініканца, апакаліптычнае казанне Езуса (Мк, 13) малавядомае, але вельмі карыснае ў часы крызісаў, падобных цяперашнім. Па яго словах, Езус кажа ў ім “не столькі пра канец свету, колькі пра мэту, сэнс, кірунак, у якім мы рухаемся”.

Адказваючы на пытанне аб тым, што можа даць Евангелле свету, у якім бушуюць войны, эканамічны і экалагічны крызісы, аўтар кнігі-эсэ заўважыў: “Калі б яму няма чаго было нам сказаць, яно б толькі займала нашу душу і час малітвы, і было б бескарысным. Я напісаў гэта эсэ менавіта для таго, каб паспрабаваць паказаць людзям, што Евангелле неабходна ў нашым жыцці не толькі на асабістым і духоўным узроўні, але і ў нашай калектыўнай гісторыі”.

Кніга запрашае паразважаць над так званым парадоксам добрай весткі: магчыма, трэба задумацца пра канец свету, каб знайсці трохі надзеі ў гэтым свеце. Калі Езус і прамаўляе сваё апакаліптычнае казанне, то не для таго, каб моцна запалохаць нас, а для таго каб мы зразумелі, што пастаўлена на карту: не боскае пакаранне за памылкі чалавека, а распаўсюджванне неабмежаванага зла і яго разбуральныя наступствы, - лічыць аўтар.

Чытанне Евангелля дае ключы да лепшага разумення нашага свету, укараняючы надзею, нягледзячы на распаўсюджванне нястрымнага зла. “Кніга адрасавана менавіта тым, хто перажывае сёння драматычныя часы, тым, хто хоча знайсці дапамогу ў слове Божым”, - заключыў аўтар.

21 сакавіка 2023, 10:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930