Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Вокладка кнігі Джакама Галеацы "Ратцынгер. Папа, які сышоў з трона" Вокладка кнігі Джакама Галеацы "Ратцынгер. Папа, які сышоў з трона" 

Новая кніга пра Ратцынгера: Папа, які сышоў з трона

У дзясятую гадавіну апошняй публічнай прамовы Бэнэдыкта XVI выйшла ў свет кніга Ратцынгер. Папа, які сышоў з трона.

Марыя Валодзіна - Vatican News

28 лютага 2023 года адзначаецца дзясятая гадавіна апошняй публічнай прамовы Бэнэдыкта XVI у якасці главы Каталіцкага Касцёла. Ён развітаўся з светам як “просты пілігрым, які пачынае апошні этап сваёй пілігрымкі на гэтай зямлі”. У той дзень у Кастэль Гандольфа ўступіла ў сілу адрачэнне ад пантыфікату, аб якім Бэнэдыкт XVI абвясціў 11 лютага 2013 года. Сыходзячы з пасады дзесяць гадоў таму, Ратцынгер казаў, што ў яго абранні Папам было нешта, што застанецца "назаўжды". Ён да апошніх дзён апранаўся ў белае, падпісваўся як Папа-эмерыт Бэнэдыкт XVI і працягваў жыць у Ватыкане.

Ватыканіст Джакама Галеацы прысвяціў сваю кнігу асабістай гісторыі Ёзэфа Ратцынгера, выкарыстоўваючы гістарычныя і журналісцкія крыніцы, сведчанні, успаміны, гісторыі і невялікія анекдоты, напрыклад, пра тое, як былы прэзідэнт Італіі Франчэска Касіга, якога з Бэнэдыктам XVI звязвала любоў да літаратуры, дасылаў яму ў Ватыкан па нядзелях традыцыйныя прысмакі.

Галеацы прасачыў асноўныя этапы жыцця Бенедыкта XVI: ад вучобы да Другога Ватыканскага Сабора, ад пантыфікату да сыходу ў адстаўку. Кніга змяшчае аповед пра яго маладосць, інтэлектуальны супраціў нацызму, акадэмічныя даследаванні, пераезд у Рыме, цесны кантакт з найвялікшымі біскупамі і тэолагамі XX стагоддзя падчас Другога Ватыканскага Сабора, канклаў 2005 года, які абраў кардынала Ратцынгера 264-м пераемнікам святога Пятра. "Гэта нікога не здзівіла", - напісаў Галеацы, маючы на ўвазе цесную сувязь Ратцынгера з Янам Паўлам II.

Сярод іншых тэм: яго моцная, гранітная вера, інтэлектуальныя карані і спадчына, прынцыпы ў галіне біяэтыкі, якія не падлягаюць абмеркаванню, такія як абарона жыцця, сям'і і адукацыйнай свабоды, а таксама яго погляды на эканоміку, якія прыцягнулі ўвагу шматлікіх свецкіх інтэлектуалаў і сталі для ніх арыенцірам.

28 лютага 2023, 13:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930