Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Наступствы землятрусу ў Турцыі Наступствы землятрусу ў Турцыі 

Арцыбіскуп Гуджэроці здзейсніць візіт у Сірыю і Турцыю

Дыкастэрыя па справах Усходніх Цэркваў абвясціла, што яе прэфект Клаўдыё Гуджэроці здзейсніць з 17 па 21 лютага 2023 года паездку ў Сірыю і Турцыю, каб засведчыць блізкасць Святога Айца да пацярпелых ад разбуральнага землятрусу.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Гуджэроці наведае Алепа, Дамаск і Стамбул. Мэта падарожжа – засведчыць блізкасць Папы да насельніцтва рэгіёнаў, пацярпелых ад нядаўняга землятрусу, а таксама сустрэцца з мясцовымі біскупамі і прадстаўнікамі дабрачынных арганізацый. Яшчэ адна задача паездкі – каардынацыя ініцыятыў па аказанні дапамогі і праектаў па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі, запланаваных на бліжэйшыя месяцы.

Чакаецца, што 17 лютага прэфект наведае цэнтры дапамогі ахвярам землятрусу ў Алепа, а ўвечары прыме ўдзел у Святой Імшы ў мясцовай каталіцкай парафіі. Таксама запланавана сустрэча з каталіцкімі і праваслаўнымі біскупамі і некаторымі мусульманскімі лідарамі.

На другі дзень падарожжа арцыбіскуп Гуджэроці сустрэнецца з супрацоўнікамі і валанцёрамі дабрачынных арганізацый, якія працуюць у рэгіёне, а таксама з дэлегатамі Біскупскай камісіі па міласэрным служэнні, нядаўна створанай у Сірыі. Далей запланавана наведванне мячэці, якая дае прытулак пацярпелым ад землятрусу, і літургія ў грэка-мелхіцкай катэдры.

Пасля сустрэчы з супольнасцю сясцёр Маці Тэрэзы, іерарх адправіцца ў сталіцу Сірыі Дамаск, дзе на наступную раніцу, 20 лютага, адбудзецца сустрэча з каталіцкімі і некаталіцкімі патрыярхамі і біскупамі.

У другой палове дня ватыканская дэлегацыя, у склад якой, акрамя прэфекта, уваходзяць некалькі супрацоўнікаў дыкастэрыі, адправяцца праз Бейрут у Стамбул, дзе раніцай 21 лютага адбудзецца сустрэча з біскупамі Турцыі і старшынямі аддзяленняў Карытас. Чакаецца, што вечарам 21 лютага дэлегацыя вернецца ў Рым.

17 лютага 2023, 09:52
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930