Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Дзяржсакратар П'етра Паралін на канферэнцыі ў Віджэвана Дзяржсакратар П'етра Паралін на канферэнцыі ў Віджэвана 

Паралін: кіравацца прынцыпамі справядлівасці і агульнага дабра

Роля Касцёла ў грамадстве заключаецца ў тым, каб “хадзіць па свеце і абвяшчаць Евангелле, дараваць грахі і хрысціць”, - нагадаў кардынал дзяржсакратар П'етра Паралін.

Марыя Валодзіна – Vatican News

26 лістапада 2022 года Дзяржаўны сакратар Яго Святасці Папы наведаў італьянскі горад Віджэвана, дзе асвяціў новы алтар у саборы святога Амброзія, а таксама прыняў удзел у сустрэчы на тэму Прысутнасць і дыялог Касцёла ў грамадстве.

На думку іерарха, у жыцці і грамадстве хрысціянін павінен мець “аскетычны стыль, які складаецца з пакоры, слухання і дыялогу”, але таксама і “радыкальны стыль пастаяннага навяртання для таго, каб яго перакананне было ўсё больш сапраўдным, бо яно паўстае з натхнення Панам і крытычнай увагі да эвалюцыі рэальнасці і гісторыі”.

У сацыяльнай, культурнай і палітычнай сферах Касцёл павінен “прытрымлівацца стылю, які лічыць каштоўнасцю чалавечую свабоду перад абліччам дабра, якое вызначае Бог і сумленне", - падкрэсліў кардынал Паралін, дадаўшы, што неабходна разам усталёўваць правілы паводзін, каб яны адпавядалі справядлівасці”.

Варта памятаць, што “у грамадскім жыцці неабходна гарманізаваць аператыўную эфектыўнасць і чалавечую годнасць, кампетэнтнасць і захапленне", - працягнуў іерарх, кажучы што для Касцёла палітычныя і эканамічныя справы павінны кіраваць не індывідуальнай выгадай, а прынцыпамі справядлівасці і агульнага дабра на палітычным узроўні, а таксама прынцыпам дабрачыннасці на асабістым і касцёльным узроўнях. Акрамя таго, “палітычныя і сацыяльныя паводзіны нельга разглядаць як фізічныя і біялагічныя з'явы, якія вывучаюцца навуковым метадам”. Па гэтай прычыне юрыспрудэнцыя павінна ўлічваць каштоўнасці дабра, а не толькі імкнуцца да працэдурнай карэктнасці.

Напрыканцы сваёй прамовы кардынал Паралін паразважаў пра ролю католіка ў грамадстве: “Каб заставацца сапраўдным хрысціянінам, ён павінен быць сапраўды добрым грамадзянінам, а каб быць добрым грамадзянінам, ён павінен заставацца сапраўдным чалавекам, а каб быць сапраўдным чалавекам, ён павінен даць адказ любові на таямніцу, якая ставіць перад ім пытанні ў яго гісторыі і якая знаходзіць у Езусе свой гістарычны і эсхаталагічны фундамент”.

29 лістапада 2022, 11:30
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930