Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Nocturne for Solo Flute, String Orchestra and Percussion
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Папа прызначыў сакратара Дыкастэрыі па справах свецкіх

17 лістапада 2022 года Пантыфік прызначыў сакратаром Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця 38-гадовага Глейсана Дэ Паўла Соўзу – катэхета, свецкага верніка, галаву сям’і і бацьку двух дзяцей.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Новапрызначаны сакратар ватыканскага ведамства нарадзіўся 14 мая 1984 года ў штаце Мінас-Жэрайс у Бразіліі. У 2015 годзе атрымаў ступень бакалаўра ў тэалогіі ў Папскім салезіянскім універсітэце ў Рыме, а ў 2019 годзе ступень магістра філасофіі ў Саленційскім універсітэце ў італьянскім горадзе Лечэ.

З 2005 па 2016 год праходзіў фармацыю ў Кангрэгацыі малых спраў Божага Провіду, але пакінуў гэту манаскую супольнасць да прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння. Дагэтуль працаваў настаўнікам рэлігіі ў Навуковым і лінгвістычным ліцэі імя Антоніа Валонэ ў горадзе Галаціна на поўдні Італіі.

Дыкастэрыю па справах свецкіх, сям’і і жыцця ўзначальвае амерыканскі кардынал ірландскага паходжання Кэвін Джозэф Фарэл. Падсакратары структуры – дзве італьянскія свецкія верніцы: Лінда Гізоні і Габрыэла Гамбіна. Да 2022 года на працягу пяцігадовага тэрміну сакратаром ведамства быў айцец Алешандрэ Аві Мэло з Бразіліі. 
 

17 лістапада 2022, 12:09
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031