Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Айцец Хуан Антоніа Герэра Альвес і Максіміна Кабальера Леда Айцец Хуан Антоніа Герэра Альвес і Максіміна Кабальера Леда 

Змена на пасадзе прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях

Праз два гады пасля прызначэння айцец Хуан Антоніа Герэра Альвес падаў у адстаўку з паста прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях. На яго месца прызначаны Максіміна Кабальера Леда. Упершыню свецкі вернік будзе адказваць за фінансы Святога Пасада.

Марыя Валодзіна – Vatican News

“Святы Айцец прыняў адстаўку айца Хуана Антоніа Герэра Альвеса з паста прэфекта Сакратарыята па эканамічных пытаннях па асабістых абставінах. Рашэнне ўступіць у сілу 1 снежня 2022 года,” – гаворыцца ў паведамленні Залы друку Святога Пасада.

Папа шчыра падзякаваў айцу Герэра за адданасць, якую ён прадэманстраваў падчас свайго служэння Святому Пасаду. Іспанскі езуіт здолеў навесці парадак у эканоміцы, гэта цяжкая праца прынесла добры плён.

Айцец Герэра даслаў сваім супрацоўнікам ліст, у якім даў высокую адзнаку іх працы за апошнія два гады. Ён удакладніў, што пасля перанесенай хірургічнай аперацыі не зможа працягваць працу так, як таго патрабуе пераходны перыяд. Падчас яго кіравання была вызначана адзіная інвестыцыйная палітыка Святога Пасада, прыняты закон аб закупках і ўведзены новыя мадэлі кіравання фінансамі.

Новы прэфект Максіміна Кабальера Леда нарадзіўся ў 1959 годзе. Атрымаў ступень бакалаўра эканомікі ў Мадрыдзе, затым ступень магістра дзелавога адміністравання (MBA) у бізнес-школе ў Барселоне. Каля дваццаці гадоў працаваў эканамістам у некалькіх еўрапейскіх краінах, на Блізкім Усходзе і ў Афрыцы. У 2007 годзе пераехаў разам з сям’ёй у ЗША, дзе займаў шэраг пасад у галіне фінансаў у кампаніі па вытворчасці медыкаментаў Baxter Healthcare. У 2020 гаду атрымаў прызначэнне ў Сакратарыят па эканамічных пытаннях Святога Пасада, дзе займаў пасаду сакратара.

30 лістапада 2022, 16:19
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031