Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Францішак з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці Францішак з арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці  

Новы прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў

21 лістапада 2022 года Францішак прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроці прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў. З 2020 года іерарх быў Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.

Марыя Валодзіна - Vatican News

Арцыбіскуп Гуджэроці распачне сваю дзейнасць на новай пасадзе ў сярэдзіне студзеня 2023 года.

Клаўдыё Гуджэроці нарадзіўся 7 кастрычніка 1955 года ў італьянскай Вероне. Cкончыў факультэт Усходніх моваў і літаратуры Венецыянскага дзяржаўнага ўніверсітэта “Cà Foscari”, атрымаў вучоную ступень магістра святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце святога Анзэльма ў Рыме, абараніў дактарат у Папскім Усходнім Інстытуце.

Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982 года. З’яўляецца тытулярным арцыбіскупам Равэлы. У 1985 годзе паступіў на служэнне ў Кангрэгацыю па справах Усходніх Касцёлаў. 7 снежня 2001 года быў прызначаны Апостальскім нунцыем у Арменіі і Грузіі, 13 снежня таго ж года – Апостальскім нунцыем у Азербайджане. 6 студзеня 2002 года атрымаў біскупскую сакру.

З 15 ліпеня 2011 года па 13 лістапада 2015 года быў Апостальскім нунцыем у Беларусі. Затым, на працягу амаль пяці гадоў, выконваў дыпламатычную місію ва Украіне. З 2020 года быў Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.

Гуджэроці наведваў Беларусь з дыпламатычным візітам і пасля завяршэння сваёй місіі ў якасці нунцыя. 17 снежня 2020 года ён як спецыяльны пасланнік Папы Францішка сустракаўся ў Мінску з Аляксандрам Лукашэнкам, каб выказаць заклапочанасць і трывогу Святога Айца ў сувязі з сітуацыяй у краіне. У той жа дзень адбылася яго сустрэча з мiнiстрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем.

21 лістапада 2022, 15:32
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930