Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Rondeaux (Allegro)
Расклад Падкасты
Сустрэча Папы з нямецкімі біскупамі Сустрэча Папы з нямецкімі біскупамі 

Кардынал Ладарыя падсумаваў візіт ad limina біскупаў Германіі

Нямецкія католікі не адчуваюць сваёй прыналежнасці да Паўсюднага Касцёла, – так прэфект Дыкастэрыі веравучэння акрэсліў асноўную праблему Касцёла ў Германіі па выніках візіта ad limina біскупаў гэтай краіны.

Ян Глінскі - Vatican News

Апостальская Сталіца апублікавала выступленні прэфектаў ватыканскіх дыкастэрый, якія на мінулым тыдні падчас візіту ad limina нямецкіх біскупаў прадставілі заўвагі адносна сінадальнага шляху ў мясцовым Касцёле.

Іспанскі кардынал Луіс Ладарыя Фэрэр назваў пяць канкрэтных пунктаў, якія выклікаюць неcпакой Апостальскай Сталіцы. Першы з іх датычыць стылю выказванняў на сінадальным шляху: часта, напрыклад, у агульным выглядзе падаюцца спасылкі на меркаванні вернікаў або тэолагаў, якіх немагчыма ідэнтыфікаваць.

Другая заўвага датычыць інструментальнага выкарыстання выпадкаў сексуальных злачынстваў з мэтай зменаў у самой структуры Касцёла. Кардынал Ладарыя закрануў пастулаты адносна хрысціянскага бачання чалавечай сексуальнасці. Як ён адзначыў, складаецца ўражанне, што сінадальны шлях хоча ўсё змяніць у гэтай сферы. Аднак Касцёл у час нарастаючай камерцыялізацыі чалавечага жыцця павінен захаваць прароцкае стаўленне, паказваючы, што адным з канстытутыўных аспектаў чалавека з’яўляецца бацькоўства.

Чарговыя заўвагі Апостальскай Сталіцы да нямецкага сінадальнага шляху датычаць ролі жанчыны. Як заўважыў кардынал Ладарыя, усё быццам бы зводзіцца да таго, што Касцёл не шануе годнасці жанчын, бо не дапускае іх да пасвячэння. Аднак у дадзеным выпадку сутнасць справы не ў тым, ці дапускае Касцёл жанчын да святарства, а ці ўвогуле ён мае на гэта права.

На заканчэнне прэфект Дыкастэрыі веравучэння ўказаў на праблему абясцэньвання настаўніцтва Касцёла, асабліва служэння біскупаў. Як ён дадаў, усе гэтыя пытанні трэба разглядаць у супольнасці Паўсюднага Касцёла і ў еднасці з Наступнікам святога Пятра.
 

25 лістапада 2022, 08:43
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031