Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
I.Prelude - II.Forlane - III.Menuet - IV.Rigaudon
Расклад Падкасты
Адкрыццё Другога Ватыканскага Сабора 11 кастрычніка 1962 года Адкрыццё Другога Ватыканскага Сабора 11 кастрычніка 1962 года 

Сінод Біскупаў пра 60-годдзе Другога Ватыканскага Сабора

Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў апублікаваў пасланне да 60-годдзя адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора, якое адбылося 11 кастрычніка 1962 года.

Марыя Валодзіна – Vatican News

60-я гадавіна адкрыцця Другога Ватыканскага Сабора - момант асаблівай радасці для Сінода Біскупаў, які з'яўляецца плёнам гэтага экуменічнага сходу, часткай яго “самай каштоўнай спадчыны”, - гаворыцца ў пасланні.

Сінод Біскупаў быў заснаваны святым Паўлам VI напачатку чацвёртага і апошняга перыяду Сабора (15 верасня 1965 года) у адказ на шматлікія просьбы айцоў Сабора.

Мэтай Сінода было і застаецца пашырэнне духу Другога Ватыканскага Сабора, распаўсюджанне яго вучэння сярод Народа Божага, пашырэнне ўсведамлення таго, што гэты Сабор стаў “вялікай міласцю, ад якой выйграў Касцёл у XX стагоддзі” (Ян Павел II, Апостальскі ліст Novo Millennio ineunte, 6 студзеня 2001 г., 57).

Цягам дзесяцігоддзяў Сінод Біскупаў знаходзіўся на службе Другога Ватыканскага Сабора, спрыяў абнаўленню твара Касцёла, застаючыся глыбока верным Святому Пісанню і Традыцыі і ўважліва прыслухоўваючыся да знакаў часу.

Сінадальны працэс, які адбываецца ў наш час пад дэвізам Сінадальнасць ў жыцці і місіі Касцёла, таксама ёсць вынікам Другога Ватыканскага Сабора. Паняцце “сінадальнасці” ўласціва Сабору, нягледзячы на тое, што гэты тэрмін быў уведзены толькі нядаўна і не сустракаецца ў яго дакументах.

Тры ключавыя словы “камунія, удзел і місія”, якія Святы Айцец уключыў у назву сінадальнага працэса, вельмі саборныя словы. Касцёл, які мы закліканы будаваць, уяўляе сабою супольнасць жанчын і мужчын, аб'яднаных адной верай, Хростам і Эўхарыстыяй.

Яшчэ да таго, як Касцёл пайшоў па шляху сінадальнага падарожжа, Бэнэдыкт XVI сцвярджаў, што “сінадальнае вымярэнне з'яўляецца канстытуцыйным для Касцёла”. Папа Францішак назваў сінадальнасць “шляхам, які Бог чакае ад Касцёла трэцяга тысячагоддзя”, - гаворыцца ў пасланні Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў.

10 кастрычніка 2022, 13:59
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930