Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота Кардынал П'етра Паралін. Ілюстрацыйнае фота 

Дзяржсакратар пра плёны Часовага пагаднення з Кітаем

Кардынал П’етра Паралін пракаментаваў працягненне на чарговы двухгадовы тэрмін Часовага пагаднення аб прызначэнні біскупаў паміж Святым Пасадам і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

“Гісторыя вучыць нас, што ў далікатным і важным пытанні прызначэння біскупаў, Святы Пасад часта дасягаў згоды наконт працэдур, якія ўлічваюць асаблівыя ўмовы той ці іншай краіны, ніколі не адмаўляючыся ад таго, што істотна і фундаментальна для Касцёла, а менавіта ад пытання прызначэння добрых і годных пастыраў”, - сказаў Дзяржсакратар Яго Святасці Папы ў інтэрв’ю газеце L’Osservatore Romano і парталу Vatican News.

Кардынал патлумачыў, што працэдуры, прадугледжаныя Пагадненнем, былі распрацаваны з улікам асаблівасцей кітайскай гісторыі і грамадства, а таксама далейшага развіцця Касцёла ў Кітаі. “У сувязі з гэтым я не магу не згадаць шматлікія цяжкія сітуацыі, а часам і падзелы, якія спазналі каталіцкія супольнасці ў апошнія дзесяцігоддзі. Таму ўяўлялася разумным і мудрым улічваць як патрэбы, якія выказваюць улады краіны, так і патрэбы каталіцкіх супольнасцяў”, - дадаў ён.

Дзяржсакратар адзначыў, што ў кароткатэрміновай перспектыве бачыць тры асноўныя плёны Часовага пагаднення, але выказаў спадзяванне, што ў будучыні будуць і іншыя. “Першы заключаецца ў тым, што адначасова з Пагадненнем ад верасня 2018 г. усе біскупы Каталіцкага Касцёла ў Кітаі знаходзяцца ў поўнай еднасці з Наступнікам Пятра і больш не было незаконных біскупскіх пасвячэнняў. Для простых вернікаў гэта знаходзіць штодзённае пацвярджэнне падчас святой Імшы, якую цэлебруе кожны кітайскі святар: Папа выразна згадваецца ў эўхарыстычнай малітве, што было нельга ўявіць некалькі гадоў таму”, - сказаў ён.

Другім плёнам кардынал Паралін назваў першыя шэсць біскупскіх пасвячэнняў, што адбыліся ў духу Пагаднення і ў адпаведнасці з устаноўленай працэдурай, якая пакідае апошняе і вырашальнае слова за Папам. Трэцім плёнам, на яго думку, з’яўляецца тое, што за гэты перыяд таксама першыя шэсць “падпольных” іерархаў былі афіцыйна прызнаны дзяржаўнымі ўладамі ў якасці біскупаў.

“Гэтыя вынікі могуць здацца невялікімі, але для тых, хто глядзіць на гісторыю вачыма веры, гэта важныя крокі да паступовага гаення ран, нанесеных касцёльнай еднасці падзеямі мінулага”, - сказаў Дзяржаўны сакратар, падкрэсліваючы, што “сутнасць Пагаднення, безумоўна, звязана з умацаваннем добрага інстытуцыйнага і культурнага дыялогу, але галоўным чынам тычыцца таго, што неабходна для штодзённага жыцця Касцёла ў Кітаі”.

“Я маю на ўвазе, напрыклад, сапраўднасць сакрамэнтаў, якія цэлебруюцца, і ўпэўненасць мільёнаў кітайскіх вернікаў у магчымасці жыць сваёй верай у поўнай каталіцкай еднасці, не паддаючыся падазрэнню ў нелаяльнасці да сваёй краіны”, - зазначыў бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца.
 

22 кастрычніка 2022, 12:11
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031