Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem per soli, coro e orchestra [ Scritto per la morte di Bellini; prima esec. Bergamo 1870 ]
Расклад Падкасты
Бэнэдыкт XVI Бэнэдыкт XVI 

Бэнэдыкт XVI: былі сумневы, але Сабор аказаўся неабходным

Папа-эмерыт даслаў ліст прэзідэнту Францысканскага ўніверсітэта ў штаце Агая (ЗША) з нагоды X Міжнароднага сімпозіума па эклезіялогіі Ратцынгера. Ён прааналізаваў значэнне Другога Ватыканскага Сабора.

Марыя Валодзіна – Vatican News

У сваім лісце Бэнэдыкт XVI згадаў 1960-я гады і звярнуў увагу на сумневы, здзіўленне і перш за ўсё страх таго, што Другі Ватыканскі Сабор можа патрэсці Касцёл да асноў. Насамрэч, асамблея стала не толькі “значнай”, але і “неабходнай”.

“Упершыню, – напісаў Папа-эмерыт, – пытанне аб тэалогіі рэлігій паўстала ў яго радыкальнасці. Тое ж самае тычыцца і адносін паміж верай і розумам”. Між тым паступова стала відавочнай неабходнасць пераасэнсавання пытання аб прыродзе і місіі Касцёла. Такім чынам, пачало выяўляцца пазітыўнае значэнне Сабора.

Бэнэдыкт XVI згадаў, як яго эклезіялагічная праца была звязана з “новай сітуацыяй”, якая склалася ў Германіі пасля Першай сусветнай вайны. “Калі да гэтага часу эклезіялогія разглядалася па сутнасці ў інстытуцыйных тэрмінах, то зараз з радасцю ўспрымалася больш шырокае духоўнае вымярэнне Касцёла”.

“На Другім Ватыканскім Саборы праблема Касцёла ў свеце, нарэшце, стала сапраўды цэнтральнай”, – напісаў Папа-эмерыт у апошніх радках свайго ліста. Ён выказаў пажаданне, каб тэалагічныя даследаванні заставаліся “карыснымі ў барацьбе за справядлівае разуменне Касцёла і свету ў наш час”.

23 кастрычніка 2022, 11:12
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930