Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
TRADIZIONALE: Greensleeves
Расклад Падкасты
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер. Ілюстрацыйнае фота 

Арцыбіскуп Галахер распачаў візіт у Алжыр

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, распачаў візіт у Алжыр, які будзе працягвацца 25-26 кастрычніка 2022 года.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Ватыканскі дыпламат распачне сваё падарожжа з ушанавання памяці загінулых у вайне за незалежнасць Алжыру ля Помніку славы і мучаніцтва ў сталіцы гэтай паўночнаафрыканскай краіны. Затым ён сустрэнецца з Міністрам замежных спраў, Міністрам унутраных спраў, Міністрам рэлігійных спраў і рэктарам Вялікай мячэці Алжыру. Завершыцца дзень перамовамі з Прэзідэнтам краіны Айменам Бенабдэрахманам.

26 кастрычніка арцыбіскуп Галахер наведае кляштар Цібірын, вядомы тым, што ў ім служылі сем французскіх трапістаў, выкрадзеных і забітых ісламістамі ў 1996 годзе. Потым ён звернецца да членаў дыпламатычнага корпуса і грамадзянскіх уладаў, а на завяршэнне візіту сустрэнецца з мясцовай каталіцкай супольнасцю.

Падарожжа Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі ў Алжыр прымеркавана да 50-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Святым Пасадам і гэтай краінай.

 

25 кастрычніка 2022, 11:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930