Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
O Maria virginei
Расклад Падкасты
Цырымонія падпісання дамовы паміж Святым Пасадам і Казахстанам Цырымонія падпісання дамовы паміж Святым Пасадам і Казахстанам 

Святы Пасад і Казахстан падпісалі дамову аб візах для місіянераў

14 верасня 2022 года ў Міністэрстве замежных спраў Казахстана ў Нур-Султане паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Казахстан было падпісана пагадненне аб візах і відах на жыхарства для місіянераў.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дамова мае на мэце больш шырокую рэалізацыю артыкула 2 двухбаковага пагаднення ад 24 верасня 1998 года, спрашчаючы выдачу віз і відаў на жыхарства для замежных святароў і законнікаў, якія займаюцца душпастырствам сярод католікаў у Казахстане. Дакумент складаецца з прэамбулы і васьмі параграфаў, ён накіраваны на далейшае паглыбленне сяброўскіх сувязяў і супрацоўніцтва паміж бакамі, - паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Дамова была падпісана арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі, і Намеснікам Прэм’ер-міністра і Міністрам замежных спраў Казахстана Мухтарам Тлеўбердзі. Яна ўвойдзе ў сілу пасля абмену ратыфікацыйнымі граматамі.
 

14 верасня 2022, 14:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031