Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
ІМША НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Выява мае ілюстрацыйны характар Выява мае ілюстрацыйны характар  

Святы Пасад абвясціў конкурс на гімн Юбілею 2025 года

“Праз некалькі месяцаў пасля заканчэння конкурсу на вызначэнне лагатыпа ўзнікла неабходнасць падумаць над афіцыйным гімнам Юбілею 2025 года”, - гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Арганізатары падзеі абвясцілі міжнародны конкурс на стварэнне музычнай кампазіцыі, якая “павінна выражаць самабытнасць юбілейнага мерапрыемства”. Натхненнем да стварэння музыкі для кампазітараў з усяго свету стане дэвіз Юбілею, абраны Францішкам, Пілігрымы надзеі. Прычым, тэкст на італьянскай мове ўжо існуе, яго напісаў П'еранджэла Сэквэры.

Ёсць умова для канкурсантаў: музыка павінна мець выразны літургічны характар, з магчымасцю выканання касцёльнымі калектывамі падчас набажэнстваў.

Удзел у конкурсе бясплатны і адкрыты для ўсіх. З тэкстам і рэгламентам можна пазнаёміцца на афіцыйнай старонцы Юбілею. Музыку можна будзе прадставіць з 16 студзеня 2023 года. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 25 сакавіка 2023 года. Рашэнне па вызначэнні гімну Юбілею 2025 года прыме журы, якое будзе прызначана пазней.

Раней быў абвешчаны конкурс на лагатып юбілейнай падзеі. Яго выйграў 50-гадовы італьянскі графік Джакама Травізані. На ім – чатыры рознакаляровыя фігуры, якія з’яўляюцца сімвалам народаў з чатырох бакоў свету, што ідуць сярод хваль і трымаюцца за крыж-якар.

17 верасня 2022, 12:24
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930