Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
КАМПЛЕТА НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане адменены некаторыя антыкавідныя абмежаванні

2 чэрвеня 2022 года ў Ватыкане быў абнародаваны дэкрэт кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна, якім адмяняюцца некаторыя антыкавідныя прадпісанні, што дзейнічалі ў гарачую фазу пандэміі.

Аляксандр Панчанка - Vatican News

Дакумент, датаваны 1 чэрвеня 2022 года, будзе дзейнічаць да 30 верасня, калі не зменяцца абставіны. Згодна з новымі правіламі, для ўваходу ў будынкі дыкастэрый і ўстаноў Рымскай курыі, а таксама структур, звязаных з Апостальскай Сталіцай, больш не патрэбны сертыфікат, які сведчыць пра тое, што яго ўладальнік прайшоў поўны курс вакцынацыі або нядаўна перахварэў каронавірусам, так званы “умацаваны Green Pass”.

Абавязак наяўнасці такога пропуска цяпер тычыцца выключна персаналу ватыканскай службы аховы здароўя, структур грамадзянскай абароны і корпуса Швейцарскай гвардыі.

Новыя нормы “настойліва рэкамендуюць” выкарыстоўваць медыцынскую маску ў памяшканнях і ў выпадку вялікага збору людзей, а таксама абавязваюць захоўваць медыцынскія прадпісанні, якія тычацца дэзынфекцыі рук, частага праветрывання памяшканняў і іх перыядычнай санітарнай апрацоўкі. Адзначаецца, што дзеля аховы здароўя персаналу і бяспекі працоўных месцаў могуць уводзіцца часовыя абмежаванні.

Невакцынаваныя работнікі Рымскай курыі і структур, звязаных з Апостальскай Сталіцы, якія мелі непасрэдны кантакт з чалавекам, пазітыўным на COVID-19, могуць вярнуцца да працоўнае месца толькі пасля дзесяцідзённага перыяду самаізаляцыі і негатыўнага выніку экспрэс-тэсту на выяўленне антыгена COVID-19. Вакцынаваныя супрацоўнікі, у сваю чаргу, могуць знаходзіцца на працоўным месцы, захоўваючы меры асцярожнасці і выкарыстоўваючы маску стандарта FFP2 ва ўсіх закрытых памяшканнях.
 

03 чэрвеня 2022, 11:13
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031