Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Удзельнікі в'етнамска-ватыканскай сустрэчы ў Ханоі Удзельнікі в'етнамска-ватыканскай сустрэчы ў Ханоі 

Святы Пасад і В’етнам павысяць узровень адносін

21-22 красавіка 2022 года ў Ханоі прайшла дзявятая сустрэча Сумеснай рабочай групы паміж В’етнамам і Апостальскай Сталіцай, - паінфармаваў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Ватыканскую дэлегацыю ўзначальваў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, Падсакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі, а в’етнамскую – Ха Кім Нгок, намеснік Міністра замежны спраў.

У ходзе сустрэчы бакі правялі грунтоўную дыскусію аб адносінах паміж В’етнамам і Апостальскай Сталіцай, у тым ліку аб пытаннях, якія датычаць Каталіцкага Касцёла ў В’етнаме. Удзельнікі дэлегацый заўважылі, што стасункі мелі станоўчае развіццё ў апошні час, а пастаянны і канструктыўны абмен поглядамі не перапыняўся нават падчас пандэміі, нягледзячы на ўсе абмежаванні, звязаныя з ёй.

Бакі пагадзіліся, што неабходна працягваць будаваць стасункі на аснове супольных прынцыпаў і плённага дыялогу, з мэтай умацавання ўзаемнага даверу і адносін у інтарэсах бакоў і каталіцкай супольнасці В’етнама.

Бакі дасягнулі згоды па важных пытаннях для павышэння ў бліжэйшай будучыні ўзроўню адносін паміж В’етнамам і Святым Пасадам з Папскага прадстаўніка-нерэзідэнта да Папскага прадстаўніка-рэзідэнта ў В’етнаме. Яны таксама дамовіліся аб будучых кроках, якія неабходна зрабіць для стварэння сядзібы Папскага прадстаўніка ў Ханоі.

Адзначаецца, што Святы Пасад з цікавасцю сочыць за глыбокім і актыўным жыццём каталіцкай супольнасці ў гэтай краіне і заахвочвае Каталіцкі Касцёл у В’етнаме рабіць свой уклад у агульнае дабро і росквіт краіны, што мясцовыя вернікі паказалі ў самыя крытычныя моманты пандэміі, працуючы як валанцёры ў шпіталях і дапамагаючы патрабуючым.

Бакі дамовіліся, што наступнае, дзясятае, пасяджэнне Сумеснай рабочай групы пройдзе ў Ватыкане. Дата сустрэчы будзе ўзгоднена па дыпламатычных каналах.

Дэлегацыя Апостальскай Сталіцы здзейсніла візіт да Намесніка прэм’ер-міністра В’етнама Фан Бінь Міня, адведала некаторых іншых прадстаўнікоў уладаў гэтай сацыялістычнай краіны, а ў бліжэйшыя дні сустрэнецца з членамі Канферэнцыі Біскупаў В’етнама на пленарным пасяджэнні ў Тхайбіне.

22 красавіка 2022, 15:07
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031