Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
La Réjouissance: Allegro
Расклад Падкасты
Бэнэдыкт XVI з каралевай Елізаветай і  прынцам Філіпам. 16.09.2010 Бэнэдыкт XVI з каралевай Елізаветай і прынцам Філіпам. 16.09.2010 

Гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI на Пасад святога Пятра

19 красавіка 2022 года адзначаецца 17-я гадавіна абрання Бэнэдыкта XVI на Пасад святога Пятра. 28 лютага 2013 года Папа дабравольна завяршыў свой пантыфікат.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Абраны Пантыфікам 19 красавіка 2005 года, кардынал Ёзэф Ратцынгер стаў 265-м Наступнікам святога Пятра і самым пажылым Біскупам Рыма за апошнія 275 гадоў. “Пасля вялікага папы Яна Паўла ІІ кардыналы выбралі мяне, простага і сціплага работніка ў вінаградніку Пана”, - такімі словамі ён прывітаў натоўп вернікаў на плошчы святога Пятра адразу пасля канклава.

Свой пантыфікат Бэнэдыкт XVI засяродзіў на асноўнай місіі Касцёла, заснаванай на любові да Бога. Ён часта падкрэсліваў патрэбу аднаўлення веры на аснове глыбокіх і асабістых адносін паміж чалавекам і Хрыстом.

Папа правёў 24 замежныя падарожжы. Адным з найбольш значных стаў візіт у Турцыю ў 2006 годзе, дзе ён наведаў Блакітную мячэць у Стамбуле. У тым жа годзе сімвалічнай была яго паездка ў былы канцлагер Аўшвіц-Біркэнаў. 1 мая 2011 года ў Рыме Бэнэдыкт XVI узначаліў беатыфікацыю Яна Паўла ІІ – упершыню ў гісторыі пераемнік на Пасадзе святога Пятра абвясціў свайго папярэдніка благаслаўлёным.

Пантыфік шматразова выказваў сваю салідарнасць з слабымі, хворымі, маргіналізаванымі, ахвярамі войнаў і канфліктаў. Рашуча абараняў жыццё чалавека, апублікаваў тры энцыклікі і чатыры апостальскія адгартацыі, выдаў манументальны тэалагічна-літаратурны твор Езус з Назарэта.

З 2013 года Бэнэдыкт XVI пражывае ў сваёй ватыканскай рэзідэнцыі, якой стаў былы кляштар Mater Ecclesiae.
 

19 красавіка 2022, 11:48
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930