Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: сёлета няма рэкамендацый па літургіі Вялікага тыдня

Кангрэгацыя Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў заклікала біскупаў улічваць сітуацыю ў асобных краінах падчас святкавання Вялікага тыдня, заўсёды клапоцячыся аб захаванні норм, змешчаных у літургічных кнігах.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Паколькі пандэмія працягвае запавольвацца, дыкастэрыя не мае намеру даваць далейшыя рэкамендацыі па цэлебрацыі літургіі Вялікага тыдня, як гэта было ў апошнія два гады. Яна лічыць досвед, набыты біскупскімі канферэнцыямі, дастатковым для самастойнага вырашэння рознага роду сітуацый, звязаных з пандэмічнымі абмежаваннямі. Арцыбіскуп Артур Рашэ, прэфект Кангрэгацыі нагадвае, што гэта павінна адбывацца заўсёды з захаваннем норм, якія змяшчаюцца ў літургічных кнігах.

“Мы заклікаем усіх праяўляць абачлівасць і пазбягаць дзеянняў і паводзін, якія могуць прадстаўляць патэнцыяльную рызыку. Кожная ацэнка і рашэнне заўсёды павінны прымацца пасля кансультацый з Канферэнцыяй Біскупаў, якая павінна ўлічваць правілы, прынятыя кампетэнтнымі грамадзянскімі ўладамі адпаведных краін”, - гаворыцца ў заяве.

Арцыбіскуп Рашэ нагадвае, што ў літургіі Вялікай пятніцы, падчас цэлебрацыі Мукі Пана, будуць гучаць малітвы да Бога за Касцёл і ўвесь свет. “Разам з Украінай мы хацелі б нагадаць і пра ўсе іншыя канфлікты, якіх, на жаль, яшчэ шмат у многіх краінах свету, і якія папа Францішак назваў фрагментарнай Трэцяй сусветнай вайной”, - напісаў ён.
 

27 сакавіка 2022, 11:49
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930