Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Павільён Святога Пасаду на Сусветнай выставе Expo 2020 Павільён Святога Пасаду на Сусветнай выставе Expo 2020 

Кардынал Равазі: дыялог – шлях сустрэчы ў разнастайнасці

Дыялог можа і надалей быць адным з прывілеяваных шляхоў сустрэчы ў разнастайнасці, у супольным імкненні да глыбока гуманістычнага і чалавечага бачання, - перакананы кардынал Джанфранка Равазі.

Ян Глінскі – Vatican News

Старшыня Папскай рады па культуры ўзначаліў ватыканскую дэлегацыю на Сусветнай выставе Expo 2020, у рамках якой прайшло святкаванне ІІ Міжнароднага дня агульначалавечага братэрства. Ён адзначаецца штогадова 4 лютага – у дзень падпісання папам Францішкам і Вялікім імамам Аль-Азхар шэйхам Ахмедам Аль-Таебам супольнай Дэкларацыі аб братэрстве. Гэта адбылося падчас візіту Святога Айца ў Абу-Дабі ў 2019 годзе.

Павільён Апостальскай Сталіцы на выставе прысвечаны дыялогу паміж культурамі, чалавечай мабільнасці і экалагічнай устойлівасці. Па словах кардынала Равазі, з нагоды Дня братэрства Папскай рада па культуры правядзе тут дыскусію ў рамках ініцыятывы “Падворак язычнікаў”, прысвечаную тэме цішыні, характэрнай не толькі для арабскай медытацыі, але і старажытнай будыйскай традыцыі.

Іерарх звярнуў увагу на важнасць умацавання навуковага дыялогу з прадстаўнікамі мусульманскай культуры, у першую чаргу ў сферы антрапалогіі. “І гэты навуковы дыялог, як было і ў мінулым, можа і надалей быць адным з прывілеяваных шляхоў сустрэчы ў разнастайнасці, у супольным імкненні да бачання, якое з’яўляецца глыбока гуманістычным і чалавечым”, - падсумаваў кардынал Джанфранка Равазі.

 

04 лютага 2022, 08:58
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930