Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro non troppo
Расклад Падкасты
Францішак з Бэнэдыктам XVI Францішак з Бэнэдыктам XVI 

Арцыбіскуп Генсвайн: Францішак падтрымаў Бэнэдыкта XVI

Францішак накіраваў словы падтрымкі Бэнэдыкту XVI пасля публікацыі “мюнхенскага дакладу” аб злоўжываннях у Касцёле, - прызнаўся арцыбіскуп Георг Генсвайн італьянскаму тэлебачанню RAI.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Бэнэдыкт XVI атрымаў прыгожы ліст ад Францішка, дзе ён выступае як пастыр, як сабрат, а таксама як чалавек, яшчэ раз выказваючы поўны давер, поўную падтрымку і малітву”, - адзначыў іерарх.

У інтэрв'ю, якое выйшла 9 лютага 2022 года ў 20.00 у эфіры праграмы TG1 асабісты сакратар Папы-эмерыта спаслаўся на крытыку ліста Бэнэдыкта XVI з боку нямецкай прэсы. “Тыя, хто прачытаў ліст сумленна, так, як ён быў напісаны, не могуць падзяляць гэтай крытыкі і абвінавачванняў. Ён просіць прабачэння ва ўсіх ахвяр злоўжыванняў”, - падкрэсліў ён.

Арцыбіскуп Генсвайн нагадаў, што падчас Крыжовага шляху ў 2005 годзе Ян Павел ІІ папрасіў кардынала Ратцынгера напісаць медытацыю, якая ўключыла знакамітую стацыю, дзе гаворка ідзе пра бруд у Касцёле. “Такім чынам, ёсць дзеянні, ёсць дакументы, ёсць доказы таго, што кардынал Ратцынгер, Бэнэдыкт XVI, зрабіў шмат, многае, вельмі многае ў гэтай далікатнай сферы ў напрамку ўнутранага ачышчэння”, - звярнуў увагу нямецкі іерарх.

Спасылаючыся на сцвярджэнне мюнхенскай юрыдычнай фірмы, якая рыхтавала даклад, што чарговыя арцыбіскупы “не маглі не ведаць” аб злоўжываннях, Генсвайн заўважыў, што юрыстамі не было прапанавана ніякіх доказаў у падтрымку гэтага вельмі сур’ёзнага абвінавачвання. Не нармальнай з’яўляецца сітуацыя, калі чалавек павінен даказваць сваю невінаватасць у адсутнасць доказаў.
 

10 лютага 2022, 11:04
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031