Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Requiem in Re minore, per coro maschile e orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: нельга спыніцца прапаведаваць ідэал сужэнства

Мы не можам перастаць прапаведаваць ідэал сужэнства. Гэта было б непаважліва ў адносінах да маладога пакалення, - звярнула ўвагу падсакратар Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Габрыэла Гамбіна, каментуючы ліст да сужэнцаў, апублікаваны папам Францішкам, звярнула ўвагу на неабходнасць перанакіравання душпастырства, паколькі занадта часта гаворыцца пра сям’ю як патэнцыял для Касцёла, але не рэалізуецца гэтага на практыцы.

Ватыканская супрацоўніца адзначыла, што Святы Айцец напісаў ліст, поўны пяшчоты і любові, у якім цудоўна падкрэсліў важнасць сакрамэнту сужэнства. “Прыгажосцю гэтага дару, які так цяжка перадаць моладзі сёння, з’яўляецца прысутнасць Езуса ў нашых сем’ях і ў нашым штодзённым жыцці. Сваім лістом Папа далікатна ўваходзіць у нашае паўсядзённае жыццё, бярэ нас амаль за рукі, каб мы не адчувалі сябе на гэтым шляху самотнымі”, - падкрэсліла Гамбіна. Яна нагадала, што Францішак шмат зрабіў для таго, каб людзі адкрылі ласку сакрамэнту сужэнства, і каб Касцёл цаніў гэтае вымярэнне жыцця ў сваім душпастырскім служэнні.

“Я б сказала, што апошнія пяць гадоў характарызаваліся значным адраджэннем душпастырства сем’яў ва ўсім свеце. Пасля часу дактрынальных спрэчак мы перайшлі да канкрэтных дзеянняў. У адказ на заахвочванне Папы наша Дыкастэрыя падрыхтавала шмат матэрыялаў для дыяцэзій і парафій, якія праз душпастырскую творчасць дапамагаюць перавесці адгартацыю Amoris Laetitia у канкрэтнасць жыцця”, - заўважыла Гамбіна.

На думку намесніцы сакратара Дыкастэрыі, ліст Папы да сужэнцаў стане яшчэ адным выдатным інструментам падрыхтоўкі да Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе праз паўгода. Ён дапамагае зразумець, што такое сужэнства і сям'я і з якімі праблемамі яны сутыкаюцца ў сучасным свеце. Яна заклікала прачытаць папскі ліст, які назвала “вельмі натхняльным”.

Габрыэла Гамбіна лічыць, што можна зрабіць яшчэ больш для суправаджэння сужэнцаў, асабліва для падтрымкі сем’яў, якія трапілі ў цяжкасці, заручаных, якія жадаюць будаваць свае адносіны на Богу. “Пачаўся працэс сапраўднай душпастырскай творчасці, які дапамагае стварыць большыя глыбокія зносіны паміж душпастырамі і сем’ямі, вучыць іх лепш чуць адно аднаго і дазваляе ім больш паважаць ролю сужэнцаў і сем’яў у Касцёле”, - адзначыла яна.

Год Сям’і Amoris Laetitia, абвешчаны Францішкам, завершыцца ў чэрвені Сусветнай сустрэчай сем’яў. Рашэннем Святога Айца мерапрыемства пройдзе дэцэнтралізавана, не толькі ў Рыме, але і ва ўсіх дыяцэзіях свету. Гамбіна падкрэсліла, што новая формула з’яўляецца выразам сінадальнасці і можа стаць важным крокам у аднаўленні душпастырства сем’яў.
 

28 снежня 2021, 10:38
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930