Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
No.24 in Re Minore: Allegro appassionato
Расклад Падкасты
Францішак і кардынал Маўра Гамбэці. Ілюстрацыйнае фота Францішак і кардынал Маўра Гамбэці. Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік заснаваў Ватыканскі фонд Fratelli tutti

Францішак, у адпаведнасці з Кодэксам кананічнага права і Асноўным законам Дзяржавы Ватыкан, заснаваў Ватыканскі фонд Fratelli tutti. Арганізацыю яго дзейнасці ён даручыў кардыналу Маўра Гамбэці.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Місія новай структуры – падтрымка Фабрыкі святога Пятра, якая займаецца пытаннямі адміністрацыі ватыканскай базылікі, яе захавання і мастацкага афармлення.

Папа вызначыў “місіянерскія” напрамкі дзейнасці Фонду. Ён будзе займацца: падтрымкай і планаваннем шляхоў мастацтва і веры; інвестыцыямі ў культурную і духоўную адукацыю; садзейнічаннем дыялогу з культурамі і іншымі рэлігіямі на тэмы, звязаныя з апошнімі энцыклікамі, спрыяючы стварэнню “грамадскага саюза”.

Мэтай новай структуры будзе спрыянне салідарнасці, адукацыі, распаўсюджванне мастацтва, асабліва сакральнага, сінадальнасці, культуры братэрства і дыялогу.

У дзесяці пунктах Пантыфік канкрэтызаваў сферы дзейнасці ватыканскага фонду: спрыянне цэласнаму фарміраванню, уважліваму да духоўнага і культурнага ўзроўняў, у тым ліку турыстаў, якія наведваюць базыліку святога Пятра; арганізацыя мерапрыемстваў, мэтай якіх будзе братэрства і сацыяльнае сяброўства паміж Цэрквамі і рэлігіямі, вернікамі і няверуючымі; заахвочванне да культуры міру ў розных сферах жыцця, ад асабістага да грамадскага і палітычнага; арганізацыя “новых сустрэч”, якія сілкуюцца грамадскім дыялогам, прабачэннем, ачышчэннем памяці, а таксама ініцыятыў, накіраваных на развіццё братэрскага гуманізму, звязанага з прынцыпамі свабоды, роўнасці і братэрства; рэалізацыя экалагічных праектаў; спрыянне адказнаму прадпрымальніцтву і інвестыцыям на карысць грамадства, інтэгральнай экалогіі і ўстойліваму развіццю, навукова-тэхнічным даследаванням у святле прынцыпаў сацыяльнага вучэння Касцёла; падтрымка адказнай камунікацыі і праўдзівасці крыніц, аўтарытэту і надзейнасці тых, хто імкнецца будаваць масты; адказнасць за самых слабых людзей, чужынцаў, замежнікаў, маргіналізаваных, тых, хто знаходзіцца на культурных і сацыяльных межах.

Працу Фонду, апрача кардынала Маўра Гамбэці, узначаляць: Адміністрацыйная рада з дзевяці чалавек, аўдытар і генеральны сакратар. Кіраўнічымі органамі стануць: Генеральная рада, у якую ўвойдуць прадстаўнікі некалькіх ватыканскіх дыкастэрый, і Камітэт устойлівага развіцця, у якім будуць прадстаўлены дабрачынцы Фонду.
 

15 снежня 2021, 12:34
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930