Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Hora est, Antifona e Responsorio per br., coro e og.
Расклад Падкасты
Фота з матча Fratelli tutti Фота з матча Fratelli tutti 

Ватыкан: дабрачынны матч Fratelli tutti завяршыўся нічыёй

Дабрачынны матч паміж Папскай камандай Fratelli tutti і прадстаўнікамі World Rom Organization, які прайшоў 21 лістапада 2021 г. на трэніровачнай базе клуба Lazio у Фармэла, недалёка ад Рыма, завяршыўся нічыёй.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Матч стаў па-сапраўднаму таварыскім і адпавядаў закліку, які Святы Айцец скіраваў да футбалістаў, прымаючы іх на аўдыенцыі напярэдадні спартыўнай сустрэчы: “Не важна хто заб’е больш галоў, бо галоўным будзе гол, дзякуючы якому пераможа надзея”.

Першы тайм для папскай каманды завяршыўся з разгромным лікам 6:1. Сітуацыя здавалася цалкам безнадзейнай, але пасля перапынку ватыканскія футбалісты змаглі вярнуцца ў гульню, у тым ліку дзякуючы паблажлівасці сваіх супернікаў. Канчатковы вынік сустрэчы – 7:7.

Папу на матчы прадстаўлялі некаторыя швейцарскія гвардзейцы, ватыканскія жандары, святары з Рымскай курыі, супрацоўнікі структур Святога Пасаду, а таксама малады спартсмен з сіндромам Даўна і некалькі мігрантаў. Іх супернікамі была каманда цыганскай арганізацыі з Харватыі, якая праз спорт спрыяе ўключэнню прадстаўнікоў гэтай этнічнай меншасці ў жыццё грамадства.

Матч судзіў футбаліст клуба Lazio i зборнай Італіі Чыра Імобіле. Ён адказна падышоў да выканання сваіх абавязкаў: прызначаў штрафныя ўдары, з дапамогай трансляцыі на смартфоне правяраў спрэчныя сітуацыі і нават паказаў дзе жоўтыя карткі – іх атрымалі трэнеры абедзьвюх каманд за неналежныя паводзіны ля бакавой лініі.

Падчас футбольнага матча збіраліся ахвяраванні на дабрачынны праект Рымскай дыяцэзіі пад назвай Штуршок для інклюзіўнасці, накіраваны на інтэграцыю ў грамадства прадстаўнікоў цыганскай меншасці і іншых людзей, якія знаходзяцца ў сітуацыі нястачы. Ініцыятыва была рэалізаванага пад патранатам Папскай рады па культуры.
 

22 лістапада 2021, 11:29
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930