Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Morte e Trasfigurazione, poema sinfonico per grande orchestra
Расклад Падкасты
Ілюстрацынае фота Ілюстрацынае фота 

У Ватыкане агучылі тэму 55-га Сусветнага дня міру

“Адукацыя, праца, дыялог паміж пакаленнямі: інструменты для пабудовы трывалага міру”, - так будзе гучаць тэма 55-га Сусветнага дня міру, які адзначаць у Касцёле 1 студзеня 2022 г.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У паведамленні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццё чалавека звяртаецца ўвага на кантэкст абрання Францішкам менавіта такой праблематыкі. Ён прапануе “інавацыйнае чытанне” знакаў часу, якое адпавядае патрэбам сённяшняга дня і будучыні і дапаможа супрацьстаяць “новым і старым праблемам”.

У тэксце прэзентацыі тэмы фармулююцца некалькі пытанняў: Як адукацыя і выхаванне могуць стварыць трывалы мір? Ці праца ў свеце больш або менш адпавядае жыццёва важным патрэбам чалавека ў справе справядлівасці і свабоды? Ці пакаленні сапраўды салідарныя паміж сабой? Ці вераць яны ў будучыню? Ці ўдаецца грамадскім лідарам у гэтым кантэксце задаць гарызонт прымірэння?

Сусветны дзень міру быў устаноўлены Паўлам VI у 1967 г. Традыцыйна спачатку абвяшчаецца яго тэма, а ўжо потым, у снежні, публікуецца Пасланне Святога Айца. Яно дасылаецца ў адміністрацыі кіраўнікоў усіх дзяржаў. Лічыцца, што дакумент вызначае дыпламатычную лінію Святога Пасаду на наступны год.
 

13 лістапада 2021, 12:03
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031