Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Біскупы з візітам ad limina ў Пантыфіка. Ілюстрацыйнае фота Біскупы з візітам ad limina ў Пантыфіка. Ілюстрацыйнае фота  

Святы Пасад перанёс візіт ad limina біскупаў Аўстрыі

Святы Пасад задаволіў просьбу аўстрыйскіх біскупаў аб пераносе іх візіту ad limina Apostolorum на 2022 г., - паведаміў старшыня епіскапату, арцыбіскуп Зальцбургскі Франц Лакнэр. Новую дату прызначаць пазней.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Візіт аўстрыйскіх іерархаў быў запланаваны з 29 лістапада па 3 снежня 2021 г. Папярэдні адбыўся ў студзені 2014 г.

Арцыбіскуп Лакнэр выказаў “вялікую ўдзячнасць за хуткую рэакцыю і добрае разуменне Рыма”. “Паколькі сітуацыя ў Аўстрыі вельмі напружаная з прычыны чацвёртай хвалі каронавіруса, мы хочам застацца ў краіне на знак салідарнасці з грамадзянамі”, - сказаў ён аўстрыйскаму каталіцкаму агенцтву Kathpress.

Усе члены Канферэнцыі Біскупаў Аўстрыі прагаласавалі за перанос візіту падчас відэаканферэнцыі 22 лістапада 2021 г. “Мы прынялі рашэнне з горыччу, бо доўгі час інтэнсіўна рыхтаваліся да візіту ad limina і з нецярпеннем чакалі абмену думкамі з Папам і яго бліжэйшымі супрацоўнікамі”, - сказаў арцыбіскуп Зальцбургскі. У гэтыя дні ён знаходзіцца на самаізаляцыі пасля таго, як сярод яго паплечнікаў быў выяўлены COVID-19. Пры гэтым іерарх звярнуў увагу на тое, што і ён, і ўсе члены епіскапату прышчэплены.

Перанос падарожжа ў Ватыкан падтрымаў і былы старшыня Канферэнцыі, кард. Крыстаф Шонбарн. “У цяперашняй стрэсавай сітуацыі неабходна трымацца разам, весці дыялог адно з адным і захоўваць тое, што нас аб’ядноўвае. Гэта можна зрабіць толькі разам”, - напісаў арцыбіскуп Венскі ў Twitter.
 

24 лістапада 2021, 11:46
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930