Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Winnsboro Cotton Mill Blues
Расклад Падкасты
Папа і мансеньёр Дыега Джавані Равэлі Папа і мансеньёр Дыега Джавані Равэлі 

Новы кіраўнік Службы папскіх літургічных цэлебрацый

11 кастрычніка 2021 г. Святы Айцец прызначыў новага старшыню Службы папскіх літургічных цэлебацыі і кіраўніка Папскай музычнай капэлы. Ім стаў 56-гадовы мансеньёр Дыега Джавані Равэлі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Італьянскі святар нарадзіўся 1 лістапада 1965 г. у Лацэтэ у вобласці Ламбардыя. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1991 г. У 2000 г. абараніў дыпломную працу па педагогіцы ў Папскім салезіянскім універсітэце, а ў 2010 г. – дактарат па Святой літургіі ў Папскім літургічным інстытуце св. Анзельма ў Рыме.

У 1998 г. святар пачаў служыць у Апостальскай элемазінарыі ў Ватыкане, дзе ў 2013 г. стаў кіраўніком аддзела. Пасля супрацоўніцтва са Службай папскіх літургічных цэлебрацый у якасці памочніка цырымонімайстра, у 2006 г. быў прызначаны Папскім цырымонімайстрам.

Мансеньёр Дыега Джавані Равэлі змяніў на пасадзе старшыні Службы папскіх літургічных цэлебрацый і кіраўніка Папскай музычнай капэлы біскупа Гвіда Марыні, які 29 жніўня 2021 г. быў прызначаны пастырам дыяцэзіі Тартона ў Генуэзскай мітраполіі.

 

11 кастрычніка 2021, 12:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031