Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У Ватыкане пачалі прышчапляць трэцяй дозай вакцыны

У Ватыкане распачаўся чарговы этап вакцынацыі ад каронавіруса, у рамках якога будзе ўводзіцца трэцяя доза вакцыны. Першы этап праходзіў са студзеня па чэрвень 2021 г.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

“У другой палове кастрычніка Упраўленне аховы здароўя і гігіены Дзяржавы Ватыкан пачало прышчапляць трэцяй дозай вакцыны ад COVID-19, у першую чаргу людзей, старэйшых за шэсцьдзесят гадоў, і ўразлівых асобаў”, - паведаміў, адказваючы на пытанне журналістаў, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, Матэа Бруні.

Падчас першага этапу усеагульнай кампаніі па вакцынацыі дзве дозы вакцыны Biontech-Pfizer атрымалі не толькі Папа і яго папярэднік на Пасадзе св. Пятра, ватыканскія іерархі, супрацоўнікі, пенсіянеры і іх блізкія, але таксама некалькі тысяч бедных і бяздомных.

Францішак неаднаразова падкрэсліваў важнасць вакцынацыі. 18 жніўня 2021 г. ён запісаў спецыяльнае відэпасланне, у якім звярнуўся да ўсіх людзей ва ўсім свеце з просьбай зрабіць прышчэпку супраць каронавіруса, што дапаможа спыніць пандэмію.

Папа назваў жэстам любові саму вакцынацыю і дапамогу людзям у яе рэалізацыі. “Існуе грамадская і палітычная любоў, універсальная, заўсёды напоўненая малымі жэстамі асабістай любові, здольнымі змяніць і палепшыць грамадства”, - заўважыў ён.

“Вакцынацыя – гэта просты, але глыбокі спосаб прасоўвання агульнага дабра і клопату адно пра аднаго, асабліва пра найбольш уразлівых. Прашу Бога, каб кожны з нас унёс сваю пясчынку, свой маленькі жэст любові. Якім бы маленькім ён ні быў, любоў заўсёды вялікая. Паспрыяй гэтымі малымі жэстамі лепшай будучыні”, - заклікаў Францішак у сваім відэапасланні.

 

28 кастрычніка 2021, 08:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930