Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад выдаў дэкрэт аб перакладзе літургічных кніг

У Ватыкане быў падрыхтаваны дакумент, які тлумачыць парадак рэалізацыі зменаў у Кодэксе кананічнага права, якія тычацца перакладу літургічных кніг на мясцовыя мовы.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

Дэкрэт Postquam Summus Pontifex, абнародаваны 22 кастрычніка 2021 г. Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны сакрамэнтаў, пакліканы дапамагчы епіскапатам у выкананні гэтай задачы.

Дакумент тлумачыць і інтэрпрэтуе нормы і працэдуры, якія тычацца перакладу літургічных кніг і іх адаптацыі, а таксама ўказвае на некаторыя змены, якія павінны быць унесены ў новыя выданні ў адпаведнасці з 40-м пунктам канстытуцыі Другога Ватыканскага Сабора Sacrosanctum Concilium.

У інтэрв’ю Vatican News прэфект Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў, арцыбіскуп Артур Рошэ, нагадаў, што змены ў Кодэкс кананічнага права былі ўнесены Святым Айцом у верасні 2017 г. Апостальскім лістом Magnum Principium. Іх галоўная мэта – спрыяць лепшаму супрацоўніцтву паміж епіскапатамі і Апостальскай Сталіцай у справе зацвярджэння перакладаў літургічных кніг.

Іерах заўважыў, што рэформа Францішка мае на мэце “падкрэсліць адказнасць і кампетэнцыю біскупскіх Канферэнцыі як пры ацэнцы і зацвярджэнні літургічных адаптацыі для тэрыторыі, што знаходзіцца пад іх юрысдыкцыяй, так і ў адносінах падрыхтоўкі і зацвярджэння перакладаў літургічных тэкстаў”.

У сваю чаргу Кангрэгацыя адказвае за разгляд (recognitio) апаптацый, ухваленых епіскапатамі, і пацвярджэнне (confirmatio), зробленых імі перакладаў. Арцыбіскуп Рошэ падкрэсліў, што “ў аснове ўсіх гэтых змен знаходзіцца жаданне наблізіць Божы народ да літургіі, а літургію да Божага народа”.

22 кастрычніка 2021, 12:50
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930