Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Беларуская праграма Vatican News
Расклад Падкасты
Кард. Майкл Чэрны Кард. Майкл Чэрны 

Кард. Чэрны: Папа не з'яўляецца антыкапіталістам або папулістам

Францішак не з'яўляецца антыкапіталістам або папулістам, - заўважыў канадскі кардынал Майкл Чэрны. Каб пераканацца ў гэтым, трэба ўважліва прачытаць энцыкліку Fratelli tutti і іншыя яго дакументы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

На думку іерарха, які карыстаецца вялікім даверам Пантыфіка, энцыкліка, апублікаваная год таму, была вельмі добра ўспрынята як людзьмі з асяроддзя Касцёла, так і тымі, хто не атаясамлівае сябе з каталіцызмам. Хоць Папа ў гэтым дакуменце выступае за справядлівае размеркаванне тавараў, тут не можна знайсці спасылак на антыкапіталізм або папулізм. Прыкладам дзейнасці на карысць іншых для Пантыфіка з'яўляецца Міласэрны Самаранін.

Сабрат Францішка па Таварыству Езуса адзначыў, што Fratelli tutti – гэта першая энцыкліка, якая шырока разглядае тэму міграцыі. У дакуменце гучыць заклік адкрыць людзям, вымушаным міграваць, не толькі дзверы і розум, але і свае сэрцы. Папа таксама ўказвае на неабходнасць развіцця міжканфесійнага дыялогу і "атрымання незлічоных багаццяў" ад міжкультурнага абмену ў свеце.

Паводле канадскага кардынала, Fratelli tutti можа стаць дапаможнікам для палітыкаў. Ён перакананы, што ў свеце ёсць дзяржаўныя дзеячы, якія "ажыццяўляюць сваё пакліканне не дзеля сябе, а служачы агульнаму дабру".
 

05 кастрычніка 2021, 11:37
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930