Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Папа Францішак і мансеньёр П'ера Кода Папа Францішак і мансеньёр П'ера Кода 

Новы Генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі

29 верасня 2021 г. Папа прызначыў мансеньёра П’ера Коду, выкладчыка сістэматычнай тэалогіі ў італьянскім Універсітэце Сафія ў Лапана, Генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

66-гадовы святар абараніў дактарат па філасофіі ў Турынскім універсітэце і дактарат па тэалогіі ў Папскім латэранскім універсітэце ў Рыме, дзе выкладаў з 1985 па 2008 гг. Ва Універсітэце Сафія, які быў заснаваны К’ярай Любік і з’яўляецца навукова-даследчым цэнтрам Руху Факаляраў, ён каардынуе дзейнасць Дэпартамента тэалогіі, філасофіі і гуманітарных навук. Спецыялізуецца на трынітарнай анталогіі.

Новапрызначаны Генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі – шматгадовы член гэтай арганізацыі. Акрамя таго ён з’яўляецца сябрам Італьянскага тэалагічнага таварыства (старшынёй якога быў з 2003 па 2011 гг.), Папскай тэалагічнай акадэміі (сакратаром якой быў з 2003- па 2008 гг.), Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству і Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнымі Цэрквамі. Раней быў дарадчыкам Папскай рады па справах свецкіх і Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

На міжнародным узроўні мансен’ёр П’ера Кода прымае актыўны ўдзел у міждысцыплінарным і міжрэлігійным дыялогу, супрацоўнічае са шматлікімі выданнямі на навуковую і культурную тэматыку, з’яўляецца аўтарам мноства тэалагічных публікацыі, значная частка якіх перакладзена на розныя мовы свету.

На пасадзе Генеральнага сакратара Міжнароднай тэалагічнай камісіі мансен’ёр Кода змяніў французскага дамініканіна, а. Серж-Томаса Баніно, які кіраваў структурай з 2011 г. Камісія была заснавана ў 1969 г. папам Паўлам VI. Яна дзейнічае пры ватыканскай Кангрэгацыі Веравучэння.
 

30 верасня 2021, 09:46
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031