Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro con fuoco
Расклад Падкасты
Папа Пій ІХ. Ілюстрацыйнае фота Папа Пій ІХ. Ілюстрацыйнае фота 

Касцёл і прэвентыўная медыцына: даўні саюз

Каталіцкі Касцёл з даўніх часоў меў прыхільныя адносіны да выкарыстання вакцыны для прадухілення распаўсюджвання захворванняў, звярнуў увагу галоўны рэдактар ватыканскіх СМІ.

Ян Глінскі – Vatican News

Андрэа Тарніелі нагадаў, што на мяжы XVIII-XIX стст., калі ў Еўропе бушавала эпідэмія натуральнай воспы, на тэрыторыі Папскай дзяржавы праводзілася кампанія па вакцынацыі. Яна была абвешчана адмысловым дэкрэтам за подпісам бліжэйшага супрацоўніка Пія VII, кардынала Эркале Кансальві, тагачаснага Дзяржаўнага сакратара Яго Святасці Папы.

У дакуменце ад 20 чэрвеня 1822 г. вакцына акрэслівалася як “Божы дар” і “моцны сродак, які Божы Провід даў у распараджэнне любячых бацькаў для ратавання іх дзяцей”. Гэта ўдакладненне рабілася ў сувязі з існаваннем прадузятых адносін да вакцыны. “У некаторых бацькоў глыбока ўкаранёныя забабоны былі нават большыя, чым любоў да свайго патомства”, - гаворыцца ў дэкрэце.

Для эфектыўнага правядзення кампаніі па распараджэнні Пія VII была створана Цэнтральная камісія па вакцынацыі і кансультацыйная Рада, у якую ўваходзілі ўрачы і выкладчыкі з медыцынскіх факультэтаў Рымскага і Балонскага ўніверсітэтаў. Асаблівая ўвага звярталася на сітуацыю дзяцей: дэкрэт прадугледжваў правядзенне вакцынацыі ў сіроцкіх прытулках. Усе ўрачы, якія тады працавалі ў Папскай дзяржаве, былі абавязаны ўмець рабіць прышчэпкі.

Насельніцтва заклікалі далучыцца да кампаніі вакцынацыі і, згодна з заканадаўствам, для атрымання субсідый, ільгот або прэмій трэба было паказаць “даведку, якая сведчыць пра тое, што заяўнік, з’яўляючыся главой сям’і, забяспечыў ёй вакцынацыю”.

Аднак людзям было цяжка пераадолець свае страхі і прадузятасці, таму амбіцыйная праграма вакцынацыі так і не набыла масавага характару. У верасні 1824 г. наступны Папа Леў XII скасаваў абавязковую вакцынацыю, устаноўленую два гады таму, заявіўшы, што прышчапіцца заўсёды можна бясплатна і дабравольна.

Папа Грыгорый XVI даў новы штуршок кампаніі вакцынацыі, аднавіўшы большую частку заканадаўства Пія VII і стварыўшы ў 1834 г. Спецыяльную кангрэгацыю па ахове здароўя. Ён таксама ўвёў абавязковую вакцынацыю зняволеных, якія адбывалі пакаранне ў турмах Папскай дзяржавы.

Пій IX, апошні Папа, які кіраваў незалежнай Папскай дзяржавай, прыняў рашэнне ўзмоцніць кампанію вакцынацыі, каб адказаць на новую хвалю эпідэміі воспы ў 1848 г. Асаблівую ўвагу ён надаваў найбяднейшым слаям, даручаючы парафіям паведамляць імёны такіх асобаў. Пантыфік аднавіў таксама невялікую грашовую ўзнагароду для тых, хто, зрабіўшы бясплатную прышчэпку ад натуральнай воспы, вярнуўся праз восем дзён, каб урачы праверылі яе эффект.
 

08 мая 2021, 09:22
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930