Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Grande Symphonie FunËbre et Trionphale
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: пасланне з нагоды Сусветнага дня цырка

Прэфект дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека заклікаў прадстаўнікоў цыркавых калектываў не скарацца перад абліччам праблем і несці радасць у месцы пакут дзяцей і пажылых.

Кардынал Пітэр Тарскан скіраваў пасланне з нагоды ІХ Сусветнага дня цырка, які адзначаецца 17 красавіка. Ён звярнуў увагу на цяжкасці, якія прадстаўнікі цыркавых калектываў перажываюць падчас пандэміі.

“Для падтрымкі гэтага віду мастацтва, які існуе ў Еўропе больш за 250 гадоў і дорыць радасць дарослым і дзецям, важнай з’яўляецца дапамога, як з боку Еўрапейскага Саюза, так і з боку кожнай дзяржавы, пакліканых абараняць самых слабых і найбольш уразлівыя сектары эканомікі”, - напісаў ён.

Іерарх падкрэсліў, што шматлікія фізічныя і псіхалагічныя раны, нанесеныя пандэміяй, многія каталіцкія парафіі і дыяцэзіі намагаюцца лячыць “алеем міласэрнай любові” праз дзейнасць сваіх дабрачынных арганізацый, падтрымліваючы ў тым ліку і цыркавыя калектывы і клапоцячыся пра іх жывёл.

Кардынал-прэфект нагадаў словы Францішка пра чалавецтва, якое падчас пандэміі “знаходзіцца ў адным чоўне”, і пра неабходнасць “суцяшаць адно аднаго”. У гэтым кантэксце “ніхто не ратуецца ў адзіночку”, таму настолькі важныя салідарнасць і надзея.

“Жалоба, хвароба, цяжкасці рознага роду паказалі, што “жыццё кожнага з нас злучана з жыццём іншых: жыццё – не час, які прамінае, але час сустрэчы”, час братэрства, якое з’яўляецца сапраўдным супрацьяддзем ад культуры выключэння і адчужэння”, - дадаў кардынал Тарксан.

Прэфект падзякаваў прадстаўнікам цыркавых калектываў, за тое, што нягледзячы на цяжкасці, яны гатовы працягваць несці радасць людзям. У прыватнасці ён узгадаў пра свой візіт у ватыканскі педыятрычны шпіталь Bambino Gesù 17 студзеня 2020 г., падчас якога яго суправаджалі артысты Rony Roller Circus.

Кардынал Пітэр Тарксан заклікаў цыркавыя калектывы наведваць месцы пакут дзяцей і пажылых людзей, “спрагнёных чыстай радасці, якую здольны падарыць цырк”.
 

17 красавіка 2021, 11:47
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031