Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem, per soli, coro e orchestra (conclusione)
Расклад Падкасты
Францішак арганізатараў ватыканскай ініцыятывы па вакцынацыі бедных Францішак арганізатараў ватыканскай ініцыятывы па вакцынацыі бедных  

Святы Айцец прызначае грошы на вакцынацыю ў бедных краінах

Вакцынацыя бяздомных і бедных у Ватыкане – знак таго, што гэтыя людзі з’яўляюцца часткай грамадства і Касцёла, іх нельга выключаць з супольнасці, - заўважыў кардынал Конрад Краеўскі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Папа і Апостальская элемазінарыя клапоціцца не толькі пра тых, хто знаходзіцца ў Рыме, але і пра людзей у бедных краінах свету, якія пацярпелі ад рознага роду крызісаў, з мэтай забяспечыць ім доступ да вакцыны. Менавіта для гэтага нарадзілася ініцыятыва Vaccino sospeso (адкладзеная вакцына) і спецыяльны фонд пры ёй.

“Гэта паняцце я сустрэў у Неапалі. Калі хтосьці ідзе ў бар і п'е каву, а неапалітанцы робяць гэта некалькі разоў на дзень, ён аплачвае не толькі сваю, але і яшчэ адну порцыю, не ведаючы, каму яна дастанецца. Калі бедны чалавек прыходзіць у бар, ён бясплатна атрымлівае каву ад невядомага, які загадзя заплаціў за яе. Гэта называецца caffè sospeso. Мы падумалі, што тыя, хто ўжо прышчапіўся, могуць дапамагчы людзям, якія не маюць магчымасці зрабіць гэта”, - патлумачыў Апостальскі элемазінарый.

Кардынал Краеўскі прызнаўся, што ў рамках ініцыятывы Vaccino sospeso на рахунак Святога Айца паступаюць ахвяраванні ад 5-10 да некалькіх тысяч еўра. Ужо сабрана каля 200 тыс. еўра. Палова гэтай сумы была адпраўлена ў Сірыю. Плануецца, што іншая частка грошай будзе паступова пералічвацца ў іншыя краіны, дзе існуюць складанасці з вакцынацыяй.
 

29 красавіка 2021, 08:44
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031