Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер 

Арцыбіскуп Галахер далучыўся да кампаніі супраць антысемітызму

Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер прыняў удзел у кампаніі #StopAntiSemitism, якая праходзіць па ініцыятыве пасольства Ізраіля пры Святым Пасадзе з нагоды 55-годдзя дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабора Nostra aetate.

У дзень Дзень памяці Катастрофы і гераізму, які адзначаўся ў Ізраілі 8 красавіка 2021 г., Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі скіраваў спецыяльнае відэапасланне, у якім падкрэсліў, што дэкларацыя звяртае ўвагу на юдэйскія карані хрысціянскай веры і заклікае да паглыблення ўзаемнага знаёмства.

“Пашана да права іншых людзей на жыццё і фізічную цэласнасць, на фундаментальныя свабоды, гэта значыць на свабоду сумлення, думкі, выказвання і рэлігіі, дазваляе нам разам будаваць атмасферу братэрскага міру, да чаго неаднаразова заклікаў папа Францішак у сваёй энцыкліцы Fratelli titti”, - сказаў іерарх.

Арцыбіскуп Галахер звярнуў увагу на два важныя аспекты Nostra aetate: асуджэнне антысемітызму ва ўсіх яго формах і заклік да любові паміж вызнаўцамі розных рэлігій. Гэтыя вымярэнні выспявалі ў Касцёле яшчэ да Другога Ватыканскага Сабора, - дадаў ён.

Ватыканскі дыпламат распавёў, што ў гістарычным архіве Секцыі па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага сакратарыяту была знойдзена “невялікая жамчужына”. Гаворка ідзе пра перапіску, якая ў 1919 г. вялася паміж Іерусалімскай радай ашнеказскіх рабінаў і Апостальскай Сталіцай. Прадстаўнікі яўрэйскай супольнасці прасілі Бэнэдыкта XV выкарыстаць “увесь свой уплыў і духоўны аўтарытэт, каб пакласці канец актам нецярпімасці і антысемітызму” супраць яўрэяў ва Усходняй Еўропе.

Захаваўся чарнавы варыянт ліста, дасланага ў адказ за подпісам тагачаснага Дзяржсакратара, кардынала П’етра Гаспары. Дакумент дае зразумець, што ўжо тады ў Ватыкане панавала глыбокае перакананне аб тым, што прынцып братэрства не можа быць растаптаны антысеміцкай лютасцю, і што закон і рэлігія павінны паважацца”, - падкрэсліў арцыбіскуп Галахер.

У якасці прыкладу непрыняцця антысемітызму Касцёлам іерарх нагадаў пра дзейнасць арцыбіскупа Анджэла Рота, Апостальскага нунцыя ў Венгрыі, які ў часы Другой сусветнай вайны ўратаваў ад дэпартацый і забойстваў вялікую колькасць яўрэяў, за што атрымаў ганаровае званне Праведніка народаў свету.
 

09 красавіка 2021, 10:46
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031