Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Святы Пасад: скончыць з марнаваннем і камерцыялізацыяй вады

На недастатковую адказнасць у выкарыстанні вады, асноватворнага элемента ў захаванні планеты, - звярнуў увагу Дзяржсакратар Яго Святасці ў адмысловым пасланні на Сусветны дзень водных рэсурсаў.

Кардынал П’етра Паралін з жалем адзначыў, што ў ХХІ стагоддзі, у эпоху прагрэсу і тэхналагічных дасягненняў, доступ да бяспечнай і пітной вады дадзены не ўсім. У гэтага свету ёсць сур'ёзная сацыяльная запазычанасць перад беднымі, якія не маюць доступу да пітной вады, бо гэта пазбаўляе іх права на жыццё, заснаванае на іх неад'емнай годнасці, - нагадаў іерарх думку папы Францішка.

Да гэтай сумнай рэчаіснасці сёння дадаецца шкоднае ўздзеянне змены клімату, якое шкодзіць і зніжае якасць вады і, як следства, перашкаджае спакойнаму і плённаму жыццю. Гэтаму таксама спрыяе культура адчужэння і глабалізацыя абыякавасці, у выніку якіх чалавек адчуваць сябе ў сілах рабаваць рэсурсы зямлі. Цяперашні крызіс у галіне аховы здароўя пашырыў сацыяльную і эканамічную няроўнасць у пытанні водазабеспячэння сярод самых бедных.

“Думаючы пра тое, як шмат каму сёння не хапае такога самага істотнага, як вада, а таксама пра будучыя пакаленні, запрашаю ўсіх папрацаваць над тым, каб спыніць забруджванне мораў і рэк, падземных вод і крыніц з дапамогай адукацыйнай працы па змене нашага ладу жыцця”

, - звярнуўся Дзяржсакратар.

Іерарх лічыць, што трэба мяняць мысленне ў падыходзе да вады: замест "спажывання", трэба гаварыць пра яе разумнае "выкарыстанне", зыходзячы з нашых рэальных патрэб і паважаючы патрэбы іншых.

“Каштоўнасць вады”, – спаслаўся кардынад Паралін на тэму сёлетняга Дня водных рэсурсаў, – таксама можа азначаць прызнанне таго, што харчовая бяспека і якасць вады непарыўна звязаны. Гэты рэсурс адыгрывае важную ролю ва ўсіх аспектах харчовых сістэм, доступ да бяспечнай вады і належныя санітарныя ўмовы зніжаюць рызыку заражэння прадуктаў харчавання і распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў.

Ватыканскі дыпламат падкрэсліў, каб гарантаваць справядлівы доступ да вады, жыццёва неабходна тэрмінова прыняць меры, раз і назаўсёды пакласці канец яе марнаванню, камерцыялізацыі і забруджванню.
 

22 сакавіка 2021, 13:43
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031