Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

У Ватыкане пройдзе прэзентацыя паслання Папы на Вялікі пост

У бліжэйшую пятніцу, 12 лютага 2021 г., у Ватыкане пройдзе прэзентацыя паслання Францішка на Вялікі пост. Яго назва: “Вось, мы ўзыходзім у Ерузалем...” (Мц 20, 18). Вялікі пост – час аднавіць веру, надзею і любоў”.

Поўны евангельскі ўрывак гучыць так: “Калі Езус узыходзіў у Ерузалем, Ён узяў асобна дванаццаць вучняў і ў дарозе сказаў ім: “Вось, мы ўзыходзім у Ерузалем, і Сын Чалавечы будзе выдадзены першасвятарам і кніжнікам. Яны асудзяць Яго на смерць і аддадуць Яго язычнікам на здзек, бічаванне і ўкрыжаванне, а на трэці дзень Ён уваскрэсне”.

Галоўным дакладчыкам на прэзентацыі ў Ватыкане стане кардынал Пітэр Тарксан, прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека. Яго будзе суправаджаць мансеньёр Бруно-Мары Дзюфэ, Сакратар узгаданай дыкастэрыі. Яшчэ адна ўдзельніца, Марцэла Шыманскі, адказная ў Папскім фондзе Дапамога Касцёлу ў Патрэбе за сувязі з ЕС і ААН, возьме ўдзел па відэасувязі.

За прэзентацыяй можна будзе назіраць у жывым эфіры на youtube-канале Vatican News.
 

10 лютага 2021, 11:42
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031