Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
РУЖАНЕЦ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Рэкамендацыі Кангрэгацыі Божага культу да Вялікага тыдня

Святы Пасад заклікае біскупаў прымаць разумныя рашэнні адносна святкавання Вялікага тыдня, улічваючы складаную эпідэмічную сітуацыю, якая захоўваецца ў свеце.

У спецыяльным лісце Кангрэгацыі Божага культу і дысцыпліны сакрамэнтаў гучыць заклік да правядзення літургічных цэлебрацый з павагай да здароўя вернікаў і ў адпаведнасці з правіламі, устаноўленымі органамі, якія адказваюць за агульнае дабро.

Дыкастэрыя нагадвае, што ацэнка канкрэтнай сітуацыі з'яўляецца абавязкам біскупа, які павінен паклапаціцца пра духоўнае дабро душпастыраў і вернікаў падчас Вялікага тыдня. Нормы, змешчаныя ў літургічных кнігах, прызначаны для звычайных абставін і не могуць быць у поўнай меры выкарыстаны ў выключных сітуацыях, такіх як бягучы эпідэмічны крызіс.

Кангрэгацыя нагадвае біскупам пра леташні дэкрэт на тэму цэлебрацыі Вялікага тыдня і падкрэслівае, што ён працягвае дзейнічаць і сёлета. Таксама застаецца актуальным ліст кардынала Рабера Сара пад назвай: Вернемся з радасцю да Эўхарыстыі, апублікаваны ў жніўня 2020 г. У ім звяртаецца ўвага на неабходнасць уважлівага стаўлення да літургічных жэстаў пры захаванні санітарных патрабаванняў.

Аўтары Ліста прызнаюць, што выкарыстанне сацыяльных сетак дапамагло душпастырам захаваць кантакт з вернікамі. Аднак, акрамя станоўчых момантаў, былі і праблемныя аспекты. Гучыць прапанова падчас цэлебрацыі Вялікага тыдня арганізаваць трансляцыю літургіі з удзелам біскупа, каб такім чынам залучыць вернікаў, якія не маюць магчымасці наведваць храм.

Ватыканская дыкастэрыя таксама заклікае падрыхтаваць адпаведныя дапаможнікі для асабістай і сямейнай малітвы. Пры гэтым можна выкарыстаць некаторыя элементы Літургіі гадзінаў.
 

17 лютага 2021, 14:38
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031