Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Missa Solemnis, in Re Maggiore, Op.123, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Папа Францішак і кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот Папа Францішак і кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот 

Кардынал пра значэнне Міжнароднага дня чалавечага братэрства

Міжнародны дзень чалавечага братэрства павінен стаць стымулам для будавання культуры міру, - перакананы старшыня Папскай рады па міжрэлігійным дыялогу.

У інтэрв’ю Vatican News кардынал Мігель Анхель Аюса Гішот нагадаў, што Дзень братэрства быў устаноўлены ААН для прасоўвання міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу. Ён заўважыў, што гэта адбылося падчас пандэміі каронавіруса, калі стала зразумела, што “ніхто не можа збавіцца ў адзіночку”.

Іерарх пажадаў, каб святкаванне Дня братэрства абудзіла жаданне працаваць на карысць культуры міру, талерантнасці, інклюзіўнасці, узаемнага разумення і салідарнасці. “У выніку гэтай пандэміі мы павінны будзем нарадзіцца нанова, лепшымі, чым былі дагэтуль. І не толькі на асабістым узроўні”, - сцвердзіў ён.

Старшыня Папскай рады звярнуў увагу на фундаментальную ролю вызнаўцаў рэлігій у прасоўванні ўсеагульнага братэрства ў грамадствах, у якіх жывуць. Вернікі павінны быць сведкамі і носьбітамі каштоўнасцей, якія могуць дапамагчы ў будаванні больш справядлівых і здаровых супольнасцей.

“Сумленнасць, вернасць, любоў да агульнага дабра, увага да іншых людзей, у першую чаргу да тых, якія знаходзяцца ў нястачы, добразычлівасць і міласэрнасць – гэта зброя, якая ўваходзіць у духоўны арсенал многіх рэлігій. Гаворка ідзе пра тое, каб рабіць канкрэтныя крокі разам з вернікамі іншых рэлігій і людзьмі добрай волі, адчуваць сябе пакліканымі быць, асабліва ў гэты час, пасланнікамі міру і будаўнікамі адзінства, каб абвяшчаць, у адрозненні ад тых, хто ўмацоўвае канфлікты, падзелы і закрытасць, што зараз – час братэрства”, - сказаў кардынал Аюса Гішот.

Ватыканскі іерарх заўважыў, што Бог – Стварыцель усіх і ўсяго, таму “мы з’яўляемся членамі адной сям’і і павінны прызнаваць сябе такімі”. “Гэта фундаментальны крытэрый, які дае вера, каб перайсці ад простай талерантнасці да братэрскага суіснавання”, - дадаў ён.

Кардынал назваў каштоўным дапаможнікам у будаванні братэрства паміж людзьмі энцыкліку Fratelli tutti, у якой Папа заклікае да індывідуальнай і калектыўнай адказнасці перад абліччам сучасных выклікаў, падкрэслівае патрэбу ў навучанні дыялогу, неабходнаму для перамогі над “вірусам радыкальнага індывідуалізму”.

Міжнародны дзень чалавечага братэрства быў абвешчаны Генеральнай Асамблеяй ААН у Рэзалюцыі ад 21 снежня 2020 г. Ён будзе ўпершыню адзначацца 4 лютага 2021 г. У гэты дзень у 2019 г. папа Францішак і Вялікі імам універсітэта “Аль-Азхар” у Каіры, шэйх Ахмед Аль Таеб, падпісалі ў Абу-Дабі “Дэкларацыю аб братэрстве паміж людзьмі, міры ў свеце і агульным суіснаванні”.
 

01 лютага 2021, 11:04
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930