Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

90 гадоў Ватыканскаму радыё: галоўныя этапы гісторыі

12 лютага 2021 г. споўніцца 90 гадоў з дня заснавання Ватыканскага радыё. Яго місія ад самага пачатку заключалася ў тым, каб быць прыладай Папы ў абвяшчэнні Евангелля і кіраванні Касцёлам.

Кс. Фэдэрыка Ламбардзі, Генеральны дырэктар Ватыканскага радыё з 2005 па 2016 гг., звярнуў увагу на галоўныя этапы ў гісторыі папскай радыёстанцыі. У артыкуле на старонках езуіцкага часопіса “La Civiltà Cattolica” святар нагадаў, што Ватыканскае радыё было заснавана ў 1931 г. у кантэксце ўзнікнення Дзяржавы Ватыкан. На той час радыё было перадавой тэхналагічнай прыладай, якая дазваляла ажыццяўляць тэлеграфічную і радыёфанічную сувязь незалежна ад Італіі.

“Ад самага пачатку свайго існавання, Ватыканскае радыё стала інструментам, дзякуючы якому католікі ва ўсім свеце ўпершыню змаглі на прамую пачуць голас Папы”, - нагадаў езуіт.

1930-я гг. былі перыядам панавання таталітарных рэжымаў у Еўропе, у сувязі з чым узнікла патрэба ў радыёперадачах на шматлікіх мовах, мэта якіх заключалася ў падтрымцы вернікаў у розных краінах. У 1936 г. Ватыканскае радыё далучылася да Міжнароднага радыёвяшчальнага саюза, каб мець магчымасць без перашкод вяшчаць на ўвесь свет.

Езуіты, якім было даручана кіраванне радыёстанцыяй, клапаціліся не толькі пра яе тэхналагічнае ўдасканаленне, але таксама заахвочвалі да супрацы сваіх сабратаў рознага паходжання, каб ажыццяўляць вяшчанне на розных мовах. Асаблівае значэнне ў той час мела нямецкая мова.

У перыяд Другой сусветнай вайны Ватыканскае радыё асуджала насілле, падтрымлівала ахвяр вайны і ўдзельнікаў супраціву, абвяшчала пасланне надзеі. Асаблівае значэнні набылі радыёзвароты Пія ХІІ з нагоды Божага Нараджэння.

Ватыканскае радыё перадавала інфармацыю пра людзей, якія шукалі сваіх блізкіх, зніклых у віры вайны, распаўсюджвала весткі пра палонных, чые імёны павольна зачытваліся ў эфіры дыктарамі. З 1940 па 1946 гг. было агучана больш за 1,2 млн такіх паведамленняў.

Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны папская радыёстанцыя садзейнічала маральнаму і духоўнаму адраджэнню краін, разбураных у ходзе канфлікту. Асаблівая ўвага звярталася на сітуацыю ва Усходняй Еўропе, якая трапіла пад прыгнёт камуністычных рэжымаў і дзе вернікі падвяргаліся пераследу. У гэтым кантэксце ўзніклі новыя “моўныя” рэдакцыі, сярод якіх беларуская. У многіх краінах “сацыялістычнага лагеру” праграмы Ватыканскага радыё ўлады “глушылі”.

Кс. Ламбрадзі заўважыў, што ў нейкіх краінах колькасць слухачоў папскай радыёстанцыі была вялікай, у іншых – меншай. Аднак, згодна з жаданнем Папы, галоўным прынцыпам працы Ватыканскага радыё быў не памер аўдыторыі, а патрэбы слухачоў. Па гэтай прычыне мовы краін Усходняй Еўропы складалі палову ад агульнай колькасці моў, на якіх вялося вяшчанне.

У 1970- я гг. Радыё змяніла сядзібу, з Ватыканскіх садоў яно было пераведзена ў прасторны Палац Піа, насупраць рымскага Замка св. Анёла. З’явіліся прамыя эфіры з аўдыенцый, сустрэч, падарожжаў Святога Айца. Папскае радыё далучылася да Еўрапейскага радыёвяшчальнага саюза.

Ватыканскае радыё стала сапраўдным сэрцам штодзённай камунікацыі Каталіцкага Касцёла, спрыяючы яго адзінству, - падкрэсліў кс. Фэдэрыка Ламбардзі.
 

09 лютага 2021, 09:54
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930