Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
НЕШПАРЫ НА ЛАЦІНСКАЙ МОВЕ
Расклад Падкасты
Комплекс Ватыканскіх музеяў Комплекс Ватыканскіх музеяў 

Ватыканскія музеі плануюць адкрыцца 1 лютага

Пра жаданне адчыніць дзверы Ватыканскіх музеяў 1 лютага 2021 г., калі для гэтага будуць існаваць адпаведныя ўмовы, распавяла Vatican News дырэктар установы Барбара Ята.

Падчас анлайн-канферэнцыі, прысвечанай будучыні Музеяў у кантэксце крызісу і перамен, Ята заўважыла, што рашэнне адносна адкрыцця было прынята кіраўніцтвам Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Яна дадала, што доступ абмежаванай колькасці наведвальнікаў на 7-кіламетровы маршрут экспазіцыі не будзе ствараць эпідэмічнай праблемы. Гэта пацвердзіла практыка мінулага лета і восені.

Дырэктар папскай мастацкай калекцыі падкрэсліла, што пандэмія паказала важнасць не толькі фондавай дзейнасці Музеяў, але і іх адукацыйнай працы з выкарыстаннем сучасных лічбавых платформ і іншых медыйных тэхналогій. У перыяд локдауна значна вырасла колькасць наведвальнікаў сайта Ватыканскіх музеяў і падпісчыкаў у сацыяльных сетках. Дзякуючы штодзённай публікацыі матэрыялаў аб творах мастацтва, якія захоўваюцца ў папскай калекцыі, людзі адчулі, што Музеі працягваюць сваю працу.

У сувязі з распаўсюджваннем каронавіруса, Ватыканскія музеі зачынілі свае дзверы для публікі 1 сакавіка 2020 г. Яны адкрыліся праз тры месяцы, але 6 лістапада былі вымушаны зноў спыніць працу з наведвальнікамі. Увесь гэты час, аднак, працягваецца даследчая і рэстаўрацыйная дзейнасць.
 

14 студзеня 2021, 13:01
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031