Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Allegro ma non troppo
Расклад Падкасты
Папа Пій ХІІ Папа Пій ХІІ 

Пій ХІІ і яўрэі – новая кніга ватыканскага архівіста

Укладу Пія ХІІ і яго бліжэйшых супрацоўнікаў у ратаванне яўрэяў у гады Другой сусветнай вайны прысвечана новая кніга Ёхана Ікса, кіраўніка Гістарычнага архіва Другой секцыі Дзяржаўнага сакратарыята.

Выданне пад назвай “Пій ХІІ і яўрэі” (Pio XII e gli Ebrei) 13 студзеня 2021 г. з’явілася на паліцах кнігарняў некалькіх еўрапейскіх краін. Кніга была напісана на падставе дакументаў, якія захоўваюцца ў архіве Дзяржаўнага сакратарыята. Даследчыкі атрымалі доступ да іх у сакавіку 2020 г. Яны праліваюць святло на разважлівую, але рашучую дзейнасць Папы, накіраваную на ратаванне яўрэйскага насельніцтва ў часы Халакосту.

Ёхан Ікс распавядае, што ў архіве ватыканскага знешнепалітычнага ведамства існуе раздзел пад назвай “Яўрэі”. Тут захоўваюцца дакументы, якія тычацца аказання дапамогі яўрэйскаму насельніцтву, а таксама лісты з просьбамі аб абароне, парадзе і падтрымцы, якія з розных куткоў Еўропы прыбывалі да Пантыфіка. Гаворка ідзе пра матэрыялы адносна 2800 выпадкаў. Даследчык называе іх “Спісам Пія ХІІ” па аналогіі са знакамітым фільмам “Спіс Шындлера”.

На старонках кнігі Ёхан Ікс дзеліцца некалькімі гісторыямі і паказвае, што ватыканская дыпламатыя не была ўсемагутнай. Ён распавядае пра сітуацыю ў Славакіі, дзе біскуп, які сімпатызаваў нацыстам, увайшоў у склад мясцовага Дзяржаўнага сакратарыяту, адказнага за дэпартацыю яўрэяў. У дакументах можна ўбачыць абурэнне тагачасных ватыканскіх дыпламатаў, звязанае з тым, што нават Папа не мог на яго паўплываць.

Ікс прыводзіць таксама гісторыю аўстрыйскіх яўрэяў Оскара і Марыі Герды Фэрэнчы, якія ў 1939 г. разам з дачкой былі дэпартаваны на поўнач Італіі. Сужонкі вырашылі напісаць ліст да Святога Айца з просьбай аб дапамозе. Папа асабіста распарадзіўся дапамагчы ім. Пры пасярэдніцтве ватыканскай дыпламатыі Фэрэнчы атрымалі бразільскую візу і з’ехалі ў Рыа-дэ-Жанейра.

На старонках кнігі прыводзяцца шматлікія іншыя гісторыі “простых людзей”. Дзеля ратавання кожнага Святы Пасад падключаў усе свае сувязі на самым высокім узроўні. Гэтыя сведчанні з’яўляюцца важнымі для пераадолення ідэалагічных міфаў і доказу таго, што Пантыфік у тым ліку асабіста займаўся аказаннем дапамогі яўрэям у цяжкія часы Другой сусветнай вайны.
 

14 студзеня 2021, 12:17
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930