Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Кардынал Раньера Канталамесса Кардынал Раньера Канталамесса 

Пандэмія не перашкодзіць адвэнтавым рэкалекцыям у Ватыкане

Сёлетнія адвэнтавыя рэкалекцыі для Пантыфіка і супрацоўнікаў Рымскай курыі пройдуць пад натхненнем слоў з Псальма 90: “Навучы нас так лічыць дні нашыя, каб мы здабылі мудрасць сэрца”.

Аб гэтым паведаміў Прапаведнік Папскага дома, кардынал Раньера Канталамеса. Тэмай казанняў будзе “Пандэмія: падстава для разважанняў над некаторымі вечнымі ісцінамі”.

“У год, адзначаны вялікім і жахлівым фактам каронавіруса, мы стараемся засвоіць урок, які кожны з нас можа атрымаць для свайго духоўнага жыцця. Вечныя ісціны, над якімі гэта сумная падзея заахвочвае нас разважаць, – гэта, па-першае, тое, што ўсе мы смяротныя і не маем на зямлі пастаяннага жытла; па-другое, што жыццё верніка не сканчаецца смерцю, паколькі нас чакае жыццё вечнае; па-трэцяе, што мы не самотныя і не пакінутыя на маленькай лодцы, якой з’яўляецца наша планета, – таму што Слова стала целам і пасялілася між намі”, - напісаў Прапаведнік.

Традыцыйныя адвэнтавыя сустрэчы, як звычайна, будуць праходзіць па пятніцах у прысутнасці Святога Айца.

На казанні запрашаюцца кардыналы, арцыбіскупы, біскупы, прэлаты Папскай сям’і, супрацоўнікі Рымскай курыі і Вікарыяту Рыма, генеральныя настаяцелі ордэнаў і кангрэгацый, якія належаць да Папскай капэлы. На гэты раз яны прагучаць у Зале Паўла VI, што дасць магчымасць захаваць неабходную адлегласць паміж прысутнымі.
 

01 снежня 2020, 13:26
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930