Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал да моладзі: свет патрабуе вашай бескарыслівасці

Кардынал Майкл Чэрны, падсакратар ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека, прыняў удзел у анлайн-канферэнцыі, арганізаванай такійскім Sophia University.

Форум прайшоў 27 лістапада 2020 г. з нагоды першай гадавіны візіту Францішка ў Японію. Тэмай сустрэчы была роля моладзі ў вырашэнні міграцыйнага крызісу ў кантэксце пандэміі каронавіруса.

Кардынал Чэрны заўважыў, што ключавое значэнне ў будаванні лепшага свету належыць бескарыслівасці, якую Папа ў сваёй энцыкліцы Fratelli tutti акрэсліў, як “здольнасць рабіць пэўныя рэчы проста таму, што яны добрыя самі па сабе, і не дбаць пра асабістую выгаду, не разлічваць на атрыманне чагосьці ўзамен”. Іерарх нагадаў, што гэты евангельскі прынцып быў вельмі важным для св. Ігнацыя Лаёлы, які пісаў, што жыць Евангеллем, значыць “даваць і не лічыць выдаткаў”.

“Гэтая рыса дазваляе нам прыняць чужынца, нават калі гэта не прыносіць нам неадкладнай выгады. Калі мы думаем пра карысць, мігранты становяцца для нас захопнікамі, якія не могуць нам нічога прапанаваць”, - папярэдзіў ватыканскі кардынал.

Падсакратар Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека назваў вялікай праблемай розныя формы нацыяналізму, які з’яўляецца крайнім выразам няздольнасці ўсведамлення значэння бескарыслівасці.

“Памыляюцца тыя, якія лічаць, што могуць развівацца самі, ігнаруючы крыўды іншых, што зачыняючы дзверы, яны будуць лепш абаронены. Гэта толькі расцягнутае ў часе самагубства, бо – як падкрэслівае Папа ў сваёй новай энцыкліцы – “толькі сацыяльная і палітычная культура, у якой ёсць бескарыслівая гасціннасць, мае будучыню”, - сказаў іерарх.

Кардынал Чэрны заўважыў, што энцыкліка Fratelli tutti заклікае да выканання двух абавязкаў адносна самых бедных народаў: дапамагаць іх развіццю і падтрымліваць мігрантаў і бежанцаў. Гэтыя людзі не з’яўляюцца толькі цяжарам на плячах багатых краін, але таксама шанцам на ўзаемнае ўзбагачэнне, які заўсёды дае сустрэча паміж рознымі культурамі, - дадаў ён.

Паводле ватыканскага іерарха, энцыкліка Fratelli tutti дае нам “маральную дарожную карту”, на якой указана як стаць мацнейшымі, менш баязлівымі і больш чалавечнымі ў адносінах да іншых людзей, у тым ліку да тых, якія далёка ад нас культурна. “У руках моладзі знаходзіцца будаванне лепшай будучыні праз працягненне рукі мігрантам, бежанцам і ўсім бездапаможным і маргіналізаваным. Ці здолееце вы выканаць гэта заданне?”, - спытаў студэнтаў такійскага Sophia University кардынал Майкл Чэрны.
 

28 лістапада 2020, 12:08
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930