Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa di Requiem, per soli, coro e orchestra (conclusione)
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Даклад па Маккарыку – балючая гісторыя, на якой Касцёл вучыцца

Святы Пасад апублікаваў справаздачу па справе былога кардынала і арцыбіскупа Вашынгтонскага, выдаленага з духоўнага стану, якую Дзяржаўны сакратарыят рыхтаваў ад імя Пантыфіка на працягу двух гадоў.

Даклад аб інстытуцыйных ведах і працэсе прыняцця рашэнняў Святога Пасаду адносна былога кардынала Тэадора Эдгара Маккарыка, так гучыць поўная назва дакумента, датычыць перыяду з 1930 г. па 2017 г.

Справаздача – гэта своеасаблівы адказ на абавязацельства папы Францішка правесці дбайнае расследаванне справы Маккарыка, вінаватага ў сексуальных злоўжываннях адносна непаўналетніх і дарослых.

У дакуменце называюцца памылкі, якія дазволілі чалавеку, вінаватаму ў такога роду злачынствах, заняць высокія пасады ў іерархіі. З гэтага ўжо былі зроблены высновы і рэалізаваны новыя касцёльныя нормы.

Адзначаецца, што да 2017 г. адсутнічалі грунтоўныя заявы адносна злоўжыванняў, учыненых Маккарыкам. Першае грунтоўнае абвінавачанне прагучала тры гады таму і прывяло да неадкладнага адкрыцця кананічнага працэсу, увянчанага двума паслядоўнымі рашэннямі Францішка, які спачатку выдаліў Маккарыка з Калегіі кардыналаў, а потым і з духоўнага стану.

Меры, прынятыя Пантыфікам пасля саміту па абароне непаўналетніх у лютым 2019 г., можна разглядаць у святле гэтай падзеі, уключаючы адмену папскай таямніцы ў выпадках сексуальнага гвалту.

“Як відаць з асноўнай часткі Дакладу і колькасці дакументаў і інфармацыі, якія ў ім змяшчаюцца, мы рушылі ў пошуках ісціны”, - сцвердзіў у спецыяльнай заяве кардынал Дзяржсакратар П’етра Паралін.

“Мы публікуем Даклад з болем ад ран, якія Маккарык нанёс ахвярам, іх сем’ям, Касцёлу ў ЗША, Паўсюднаму Касцёлу. Як і Папа, я таксама змог азнаёміцца з сведчаннем ахвяр, што змяшчаюцца ў актах, на якіх заснаваны Даклад і якія захоўваюцца ў архівах Апостальскай Сталіцы”, - сказаў іерарх. Ён лічыць, што для выключэння такога роду з’яў у будучым, разам з больш эфектыўнымі нормамі, патрэбна навяртанне сэрцаў.
 

10 лістапада 2020, 14:00
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031